Грамадства

Мілінкевіч сустрэўся з прэм’ер-міністрам Нарвэгіі

Аляксандар Мілінкевіч узьняў на перамовах і пытаньне наконт найстарэйшай беларускай газэты «Наша Ніва», якая апынулася пад пагрозай ліквідацыі.

Лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч сёньня ў Осьлё абмяркоўваў сытуацыю ў Беларусі з прэм’ер-міністрам Нарвэгіі Енсам Сталтэнбэргам і дзяржсакратаром краіны Мортэнам Вэтляндам, а таксама меў сустрэчы ў камітэце міжнародных справаў парлямэнту Нарвэгіі.

Нарвэгія падтрымлівае рашэньні Эўрапарлямэнту адносна Беларусі. Пра гэта заявіў «Свабодзе» Аляксандар Мілінкевіч адразу па завяршэньні сустрэчаў з прэм’ер-міністрам Нарвэгіі Енсам Сталтэнбэргам і ў парлямэнцкім камітэце замежных справаў.

(Мілінкевіч: ) «Нарвэгія далучаецца да ацэнкі беларускіх выбараў, лічыць, што выбары – нелегітымныя, і трэба праводзіць новыя выбары. Гаварылі пра схемы правядзеньня новых выбараў. Яны адназначна падтрымліваюць палітвязьняў і будуць шукаць спосабы іх вызваленьня. Адбудуцца візыты нарвэскіх парлямэнтароў у Маскву, і яны будуць гэта абмяркоўваць у расейскай Думе. Нядаўна ў Нарвэгіі быў Фрадкоў, і нарвэскі прэм’ер-міністар абмяркоўваў зь ім сытуацыю ў Беларусі. Гаварылі пра тое, што Расея павінна наблізіць сваю пазыцыю да эўрапейскай, да пазыцыі дэмакратычных краінаў».

Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Нарвэгіі абмяркоўвалася й сытуацыя з незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі ў Беларусі.

(Мілінкевіч: ) «Гаварылі пра тое, наколькі важна падтрымліваць незалежныя мэдыі ў Беларусі (як стварэньне новых, так і тых, што існуюць), і аб тым, што на доўгую пэрспэктыву Нарвэгія бярэцца шырока падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць у нашай краіне. Такая традыцыя ёсьць. Нарвэжцы ня першы год працуюць з грамадзкімі арганізацыямі ў нашай краіне. Яны будуць такую традыцыю працягваць».

Аляксандар Мілінкевіч узьняў на перамовах і пытаньне наконт найстарэйшай беларускай газэты «Наша Ніва», якая апынулася пад пагрозай ліквідацыі.

(Мілінкевіч: ) «Гаварылі аб тым, што гэта проста вялікая газэта са стогадовай гісторыяй. Нарвэжцы занепакоеныя тым, што адбываецца. Мы кансультуемся аб тым, як зацьвердзіць «Нашу Ніву» ў якасьці культурнай гістарычнай каштоўнасьці ЮНЭСКО. Гэта вельмі важнае пытаньне. Я ганаруся тым, што спрычыніўся да падтрымкі мэдыяў у Беларусі».

У сёньняшняй праграме Аляксандра Мілінкевіча ў Нарвэгіі – удзел у міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай сытуацыі ў Беларусі, якую арганізаваў Нарвэскі Хэльсынскі камітэт. А заўтра лідэр аб’яднанай беларускай апазыцыі сустрэнецца зь міністрам замежных справаў Нарвэгіі Ёнасам Гахрам Сторам.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць