Грамадства5555

Мілінкевіч стаміўся цацкацца з прарасейскімі сіламі

У панядзелак у Магілёве адбыўся устаноўчы сход РПГА «Рух «За Свабоду». Сход меў сваёй мэтай правесьці фармальныя працэдуры, неабходныя для рэгістрацыі руху ў Мін'юсьце. Аляксандар Мілінкевіч выкарыстаў яго, каб заявіць, што «цяжка супрацоўнічаць з палітычнымі партыямі, погляды якіх на далейшае разьвіцьцё Беларусі дыямэтральна працілеглыя дэмакратыі і незалежнасьці краіны».

У панядзелак у Магілёве адбыўся устаноўчы сход РПГА «Рух «За Свабоду». Сход меў сваёй мэтай правесьці фармальныя працэдуры, неабходныя для рэгістрацыі руху ў Мін'юсьце. Аляксандар Мілінкевіч выкарыстаў яго, каб заявіць, што «неабходна спыніць практыку аб’яднаньняў з палітычнымі партыямі, погляды якіх на далейшае разьвіцьцё Беларусі дыямэтральна працілеглыя дэмакратыі і незалежнасьці краіны».

У панядзелак у Магілёве адбыўся устаноўчы сход РПГА «Рух «За Свабоду». Сход меў сваёй мэтай правесьці фармальныя працэдуры, неабходныя для рэгістрацыі руху ў Мін'юсьце. Гэта ўжо трэцяя спроба грамадзкага аб’яднаньня афіцыйна аформіць сваё існаваньне.

Ў мерапрыемстве ўдзельнічала больш за 60 чалавек з розных гарадоў Беларусі. Пасьля таго, як ўсе пратакольныя пытаньні былі вырашаныя, удзельнікі абмеркавалі палітычную сытуацыю ў краіне і далейшыя пляны дзеяньня. Настрой быў сьвяточным, многія былі нават зьдзіўленыя адсутнасьцю перашкод з боку ўлады.

Ізноў абраны старшыня «Руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што «цяжка супрацоўнічаць з палітычнымі партыямі, погляды якіх на далейшае разьвіцьцё Беларусі дыямэтральна працілеглыя дэмакратыі і незалежнасьці краіны. Нам патрэбнае адзінства ня толькі ў барацьбе з дыктатурай, але і ў поглядах на разьвіцьцё свабоднай Беларусі». Меліся на ўвазе, перш за ўсё, палітычныя хаўрусьнікі камуністычных і прарасейскіх поглядаў. Меркаваньне было цалкам падтрымана ўдзельнікамі сходу.

Было таксама агучана стварэньне грамадзкага камітэту ў абарону прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча, які зараз знаходзіцца пад сьледзтвам. Яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта зьбіў міліцыянта на Акрэсьціна, калі адбываў адміністрацыйны арышт пасьля мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. РПГА «Рух «За Свабоду» будзе змагацца за свабоду ня толькі Сяргея, а ўсіх палітвязьняў.

Каментары55

Цяпер чытаюць

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы4

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Усе навіны →
Усе навіны

Пенсіянерцы з Мінска прысудзілі калонію па двух палітычных артыкулах. Яе затрымалі за Гаюна

«Беларусь — прыгожая, чыстая, але яе душаць кірзавыя боты». Беларускі павільён у Венецыі стаў сенсацыяй9

Грузінскія ўлады з 2019 года адхілілі ўсе 80 разгледжаных хадайніцтваў беларускіх грамадзян аб наданні прытулку1

Марфа Рабкова: Я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы палітвязням вярнуцца ў свае сем’і, дамы, жыцці5

У новым урадзе Венгрыі будзе невідушчы міністр — які ўжо стаў майстрам айкідо і юрыстам

Лукашэнкаўцы запусцілі флэшмоб #мойсцягмойстыль. Далучыліся Ціханоўская, Севярынец, Ляўчук24

«Нават каб не запрасілі, я б прыехаў у сваю Маскву». Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы20

10 фільмаў пра Другую сусветную вайну, якія асвятляюць падзеі з розных бакоў6

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы4

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць