Грамадства2424

Лукашэнка: Мы аказаліся дрэннымі спадчыннікамі пераможцаў, не ўтрымалі СССР

Правядзенне парадаў — гэта добра, «але па вялікім рахунку мы аказаліся дрэннымі спадчыннікамі тых, хто перамог у той вайне», заявіў Аляксандр Лукашэнка 7 мая ў Мінску на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

«Мы не выратавалі, не ўтрымалі тую краіну, якую яны абаранялі, і, больш за тое, мы развязалі на гэтай славянскай зямлі недаравальную нам вайну. І чым раней мы гэта зразумеем і зробім усё неабходнае, каб яе спыніць і павініцца, пакуль яшчэ жывыя не толькі ветэраны, але і ўдзельнікі вайны, тым лепш будзе для нашага пакалення», — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА

«Праз 70 гадоў пасля Другой сусветнай вайны ў Еўропе зноў запахла гарам. І самае страшнае, пра што і думаць не маглі пераможцы, а таксама мільёны забітых, закатаваных у фашысцкіх засценках, спаленых у канцлагерах, што мы, іх спадчыннікі, будзем страляць адзін у аднаго, брат пойдзе на брата і будзе яго знішчаць. Але гэта здарылася, здарылася на зямлі, залітай крывёй пераможцаў. Жудасны «падарунак» загінулым і жывым. Страшны боль для ветэранаў», — сказаў Лукашэнка. 

Паводле яго слоў, тысячагадовая гісторыя навечна згуртавала тры родныя народы — беларусаў, рускіх і ўкраінцаў. «Трагічныя падзеі ў нашых братоў — гэта наш боль», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. 

Ён запэўніў, што Беларусь гатовая зрабіць усё неабходнае дзеля міру ва Украіне. «Беларусь ужо нямала зрабіла для таго, каб на ўкраінскай зямлі ўсталяваўся мір. І мы гатовыя зрабіць для гэтага яшчэ больш — усё, што спатрэбіцца, каб спыніць гэтую вайну. Калі мы, славяне, самі не дамовімся, самі не вырашым, што нам рабіць, то ніхто іншы нам не дапаможа», — перакананы Лукашэнка. 

Паводле яго слоў, Беларусь здольная рашуча спыніць любыя спробы ўмяшання ў свае ўнутраныя справы. 

Некаторыя краіны, адзначыў Лукашэнка, і сёння дазваляюць сабе ўмешвацца ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, а палітыка націску і эканамічнага шантажу даўно стала штодзённасцю. «Больш за тое, уладныя людзі падсцёбваюць ваенныя канфлікты ў розных пунктах зямнога шара. Зброя становіцца аргументам у адстойванні эканамічных інтарэсаў асобных звышдзяржаў. Узрастае іх ваенная актыўнасць, праводзяцца манеўры і вучэнні, нарошчваюцца ўзбраенні, назапашваецца ваенны патэнцыял каля нашых межаў. Усё гэта не спрыяе ўмацаванню міру, выклікае новыя пагрозы і дэстабілізуе становішча», — заявіў ён. 

У Беларусі, падкрэсліў Лукашэнка, паважаюць правы кожнай дзяржавы выбіраць свой уласны шлях развіцця, але пры гэтым беларускі народ мае права чакаць павагі ў адказ да шляху, які ён абраў.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе19

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Радаслаў Сікорскі спадзяецца, што вызваленне Пачобута адкрые новы этап у польска-беларускіх адносінах10

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай21

Былы міністр замежных спраў Алейнік атрымаў новую пасаду

Гандляры адзеннем, супрацоўнікі аграсэрвісу і КДБ. Хто працуе ў арганізацыі, адказнай за ядзерны могільнік у Беларусі?2

Па вуліцах цяклі патокі палаючай нафты. Апакаліптычныя кадры з Туапсэ, дзе ўкраінцы нанеслі ўдар па НПЗ21

Стала вядома, якое крутое піке зрабіла кар'ера Ігара Бузоўскага 4

Кіраўнік Ryanair прарочыць хуткую смерць Wizz Air і Air Baltic

Сярод перададзеных Польшчай Беларусі — таксіст з «Паспалітага рушэння» Уладзіслаў Надзейка2

Топ-5 сфер, у якіх занятыя беларусы: свежая статыстыка ад Белстата

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе19

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць