Свет1010

Прапуцінскія байкеры пабіліся з чэхамі ў Празе

Да сталіцы Чэхіі даехалі 20 прапуцінкіх байкераў, але гэта былі пераважна македонцы, а не расейцы.

Актывіст «Праскага Майдану» чэх Томаш Пяшынскі сьцьвярджае, што яго зьбілі за падтрымку Ўкраіны на Альшанскіх могілках падчас правядзеньня там акцыі расейскіх байкераў.

Самі ж матацыклісты выявіліся ў асноўным не расейцамі, а македонцамі. Але ім не хапала ў сталіцы Чэхіі мясцовай падтрымкі.

У пацярпелага разадраная рука:

«Яны напалі на мяне тут, расейцы. Ну, гэтыя, калябарацыяністы — ня быў расеец, гэта быў чэх. Ён цяпер стаіць сьціплы: «Прабачце», але як ён мяне тут прыціснуў да сьцяны, свалата», — кажа Томаш Пяшынскі, чэскі актывіст.

Бойцы папярэднічала эмацыйная сварка з прарасейскімі актывістамі, якія прыйшлі на Альшанскія могілкі ў Празе разам з байкерамі, якія называюць сябе «Начнымі ваўкамі». На гэтых могілках ёсьць пахаваньні савецкіх воінаў часоў Другой сусьветнай вайны.

Байкераў у Прагу прыехала каля двух дзясяткаў. Але большасьць зь іх выявіліся грамадзянамі Македоніі — 11 чалавек, яшчэ адзін прыехаў з Бэрліну. Ім шэнгенскія візы непатрэбныя.

«У нас не было ніякіх праблемаў у дарозе. Прайшлі так, таму што нам не патрэбныя візы. Праехалі ад Македоніі, затым Вэнгрыя, Славакія і цяпер у Празе», — патлумачыў матацыкліст з надпісам «Македонія» на футболцы на рускай мове з акцэнтам.

Колькі ў групе байкераў менавіта расейскіх «ваўкоў», якія даехалі да Прагі з Масквы, лідэр калектыву Максім Новікаў адказаць адмовіўся:

«Гэтую інфармацыю я пакуль Вам назваць не магу, — сказаў Новікаў. — Я далучыўся да калёны ўжо ў Германіі. Я з Бэрліна. Таму мне ня трэба было прабівацца празь мяжу».

Не патлумачыў лідэр «ваўкоў» і таго, як удалося байкерам з Расеі перасячы мяжу Эўразьвязу — нягледзячы на тое, што Польшча забараніла частцы зь іх праезд па сваёй тэрыторыі. А чалавек, які назваўся чальцом групы суправаджэньня байкераў і жыхаром Масквы, сказаў Радыё Свабода, што калёна заехала ў Эўразьвяз «празь іншую краіну». Аднак празь якую менавіта, назваць адмовіўся.

Мэтай акцыі, паводле словаў байкераў, зьяўляецца ўскладаньне кветак да магіл савецкіх салдат, якія загінулі ў Другую сусьветную вайну пры вызваленьні Чэхаславакіі.

Па словах чэскага актывіста Томаша Пяшынскага, байкеры толькі прыкрываюцца ўшанаваньнем загінулых воінаў:

«Гэта прапагандысцкая акцыя рэжыму Ўладзімера Пуціна. Апраўдваюцца прыкрыцьцём аб наданьні павагі памерлым, але яны пра гэта не клапоцяцца. Гэта проста прапаганда расейскага імпэрыялізму 21-га стагодзьдзя, і нішто іншае», — лічыць ён.

Падтрымаць Украіну прыйшла на Альшанскія могілкі таксама чэская пісьменьніца Джэні Новак.

«Я тут таму, што вырашыла выказаць падтрымку Ўкраіне, на якую напалі, і таму, што мне не падабаецца, што многія чэхі адкрыта падтрымліваюць агрэсіўны і злачынны рэжым», — кажа пісьменьніца.

З украінскімі і амэрыканскімі сьцягамі супраць прыезду «ваўкоў» на Альшанскіх могілках пратэставалі трое грамадзянаў Чэхіі. А «георгіеўскія стужачкі» на могілках дэманстравалі больш за дзьвесьце чалавек.

З прыхільнікамі пуцінскага рэжыму на могілкі прыбылі і карэспандэнты трох расейскіх тэлеканалаў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну21

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Раскрыта сетка беларускіх шпіёнаў пад дыпламатычным прыкрыццём14

Парыж: Макрон папярэдзіў Лукашэнку16

Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову Макрона і Лукашэнкі2

Развод з Масквой у абмен на еўрапейскі бязвіз. Арменія сыходзіць з расійскай арбіты пад пагрозы Пуціна8

Павел Латушка адказаў на заклік Калеснікавай: Як перамагчы рак, калі яго не лячыць?12

Варшаву ў Беларусі цікавілі толькі правы польскай меншасці і Касцёл, вось яна і прайграла — былы польскі дыпламат30

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку19

ЕС збіраецца узмацніць міжнародны ціск на Расію пасля ўдараў «Арэшнікам»4

У культурніцкай сталіцы РФ артыст Марыінскага тэатра выстраліў у 11‑гадовага саксафаніста — той кепска граў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну21

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць