Улада2020

Расія рэзка асудзіла правядзенне саміта «Усходняга партнёрства» ў Рызе

Расія адмоўна ставіцца да правядзення ў маі ў Рызе саміту «Усходняга партнёрства», гэта мерапрыемства мае відавочна антырасійскую накіраванасць, заяўляюць у расійскім МЗС.

«Вельмі адмоўна ставімся. Мы, вядома, будзем сачыць за тым, як будзе праходзіць саміт у Рызе, але ўжо відавочна, што наша рэакцыя будзе дастаткова жорсткай і прынцыповай, бо мы бачым, куды рухаецца гэта партнёрства і якія адценні яно набывае з улікам пазіцый удзельнікаў гэтай праграмы з боку перш за ўсё Еўрапейскага Саюза», — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Аляксандр Лукашэвіч на брыфінгу ў Маскве ў пятніцу.

«Прынцыпова тое, што сэнс партнёрства мае ярка выяўленую антырасійскую накіраванасць», — падкрэсліў ён.

У саміце «Усходняга партнёрства» ў Рызе ў маі прадугледжваецца ўдзел Беларусі. Праўда, у якім фармаце, пакуль невядома.

Так, прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзіньш раней заявіў, што гатовы правесці афіцыйную сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, калі той прыедзе на саміт.

Таксама пра тое, што Латвія, якая старшынюе ў гэтым годзе ў ЕС, гатовая запрасіць Лукашэнку на саміт, заявіў дзяржсакратар Міністэрства замежных спраў Латвіі Андрэй Пілдэговіч.

«Мы ведаем, што на папярэдніх самітах Аляксандр Лукашэнка не прадстаўляў Беларусь на саміце. Мы гатовыя запрасіць прэзідэнта Беларусі», — растлумачыў палітык.

Каментары20

Цяпер чытаюць

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву3

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву3

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць