Грамадства33

Палітвязень Арцём Пракапенка напісаў прашэнне ад памілаванні

Як паведаміў Анатоль Пракапенка, яго сын — Арцём — ужо два месяцы чакае вызвалення па памілаванні. Яшчэ ў лютым 2015 года палітвязень накіраваў прашэнне аб памілаванні прэзідэнту краіны.

Раней А.Лукашэнка публічна неаднаразова абяцаў вызваліць палітвязняў у выпадку напісання такога дакумента, але Пракапенка да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні.

У турму малады чалавек патрапіў у 20 гадоў і на яго істотна паўплывала пенітанцыярная сістэма: мала камунікаваў са знешнім светам, амаль не пісаў лістоў, працаваў у калоніі №15 г.Магілёва.

Бацькі Арцёма цягам двух гадоў прасілі сына напісаць прашэнне аб памілаванні, каб вызваліць сына, аднак палітвязень адмаўляўся ад такога кроку. У лютым ён пад ціскам бацькоў усё ж напісаў прашэнне, але два месяцы ніякай рэакцыі няма.

Павел Сырамолатаў, якога судзілі разам з Арцёмам, напісаў заяву аб памілаванні ў 2012 годзе і быў вызвалены ў тым жа годзе. Акрамя таго, па працэдуры памілавання былі вызваленыя больш за 30 палітвязняў, сярод якіх Павел Вінаградаў, Андрэй Саннікаў, Дзмітрый Бандарэнка, Дзмітрый Ус і іншыя. Але толькі частка з іх прасіла пра памілаванне.

Арцём Пракапенка знаходзіцца ў зняволенні з 17 студзеня 2011 года. Ён асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

судом Бабруйскага раёна і г. Бабруйска па ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства) і ч.3 арт.218 КК (пашкоджаньне маёмасьці ў асабліва буйным памеры). Па справе Арцём праходзіў разам з Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамолатавым.

Праваабаронцы прыйшлі да высновы аб няслушнасці кваліфікацыі крымінальнай справы і непрапарцыйнасці пакарання па палітычных матывах, хаця не віталі такую форму пратэсту маладога чалавека.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

На працоўным стале кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірылы Буданава ляжыць нататнік «Спіс пі*арасаў 2026»25

Хлопец у Асіповічах вырашыў праверыць, ці добра гарыць бензін. Аказалася, што добра3

12‑гадовая дзяўчынка стала кур'ерам тэлефонных махляроў у Мінску

Пірацкая копія новага мультфільма «Аватар: Легенда пра Аанга» пайшла ў беларускі пракат пасля зліву ў сеціва5

«У працы мне падабаецца калектыў і ў пэўнай ступені свабода». Як дзяўчыне-сісадміну працуецца ў раённай бальніцы2

«Я — не гвалтаўнік». Трамп пракаментаваў абвінавачванні з маніфеста стралка12

Мінчанка адпрасілася з працы, каб узяць два крэдыты і перадаць махлярам 50 тысяч даляраў6

Настаўніцу-дэфектолага з-пад Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»2

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць