Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1111

"Куды ён дзенецца з падводнай лодкі?"

Рандэву ў Сочы — найболей зручны варыянт для прасоўваньня нейкіх лятэнтных плянаў. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

"Вутка" аказалася не зусім "вуткай". Пару дзён таму прэсавыя службы Пуціна ды Лукашэнкі ня спраўдзілі інфармацыю "Независимой газеты" пра хуткі візыт беларускага кіраўніка ў Расею. Але сёньня пра магчымасьць сустрэчы двух прэзыдэнтаў найбліжэйшым часам — хіба што не ў Маскве, а ў Сочы — заявіў амбасадар Сурыкаў.

Рандэву ў Сочы — варыянт найболей зручны для прасоўваньня нейкіх лятэнтных плянаў. Ну сустрэліся выпадкова ля трасы слаламу, абмяняліся меркаваньнямі пра надвор'е ды лыжную мазь :) Нефармальны статут сустрэчы не абавязвае ні да якіх прэсавых канфэрэнцыяў і г.д. І ніякі Калесьнікаў з "Коммерсанта" ня будзе цікаваць за мімікай ды інтанацыямі.

Карацей, калі сустрэча ў Сочы адбудзецца, то інфармацыі публіка атрымае, хутчэй за ўсё, зь вераб'ёву дзюбу. Што толькі падагрэе вэрсыі наконт патаемных дамоўленасьцяў, дасягнутых падчас сьнежаньскага візыту Пуціна ў Менск. Дыяпазон гіпотэзаў на гэты конт, як вядома, шырокі — ад спрыяльных умоў экспансіі расейскага капіталу да аб'яднальнага рэфэрэндуму. Паказальна, што плебісцыт прадракае зараз і маскоўскі палітоляг Суздальцаў, які раней ставіўся да магчымасьці такога сцэнару скептычна.

Зрэшты, ня варта думаць, што Лукашэнка паляціць у Сочы бяз козыраў. У сьвятле імавернага візыту болей зразумелым становіцца сэнс учорашняй сустрэчы беларускага афіцыйнага кіраўніка зь нямецкім амбасадарам. Працягваецца палітычная гульня на два кірункі з разьлікам на расейскі ідэфікс: крый божа, каб апошні хаўрусьнік сышоў на Захад! Гэта ж натаўскія орды пад Смаленскам стаяць будуць і г.д. :)

www.proatom.ru

Разам з тым, магчымасьці такой гульні ня варта перабольшваць. Выглядае на тое, што ў Крамлі ўсё болей рацыянальна ацэньваюць манэўры беларускага кіраўніцтва. Сьпяшацца крамлёўскім няма куды. Ля дзяржаўнага стырна пасьля сакавіцкіх выбараў застаецца тая ж піцерская каманда. Для беларускай жа ўлады выканаць 12 патрабаваньняў Эўразьвязу азначае падпісаць сабе прысуд у растэрміноўку.

Таму ў Маскве наважыліся даціскаць упартага партнэра мэтадычна: маўляў, куды ён дзенецца з падводнай лодкі?

Каментары11

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

Каб не плаціць 21 рубель штрафу, гамяльчук прадставіўся іменем сябра. І атрымаў крыміналку3

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Гадзіннічак цікае»6

Футбольны клуб у Нідэрландах душэўна правёў на пенсію прачку, што мыла футболкі гульцоў 27 гадоў1

На працоўным стале кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірылы Буданава ляжыць нататнік «Спіс пі*арасаў 2026»25

Хлопец у Асіповічах вырашыў праверыць, ці добра гарыць бензін. Аказалася, што добра3

12‑гадовая дзяўчынка стала кур'ерам тэлефонных махляроў у Мінску

Пірацкая копія новага мультфільма «Аватар: Легенда пра Аанга» пайшла ў беларускі пракат пасля зліву ў сеціва5

«У працы мне падабаецца калектыў і ў пэўнай ступені свабода». Як дзяўчыне-сісадміну працуецца ў раённай бальніцы2

«Я — не гвалтаўнік». Трамп пракаментаваў абвінавачванні з маніфеста стралка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць