Улада6868

Партыя БНФ падтрымала вылучэнне Таццяны Караткевіч на прэзідэнцкіх выбарах

На пашыраным пасяджэнні палітычнай камісіі Партыі БНФ сёння было прынята рашэнне падтрымаць актывістку кампаніі «Гавары праўду» Тацяну Караткевіч у якасці адзінага кандыдата ад апазіцыйнай кааліцыі «Народны рэферэндум» на выбарах прэзідэнта ў 2015 годзе.

Пра гэта паведаміў лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Па словах Янукевіча, яго партыя заўсёды выступала за адзінства апазіцыі: «Пасля таго, як стала немагчымым дасягненне згоды паміж усімі суб'ектамі дэмакратычнага поля, мы сканцэнтраваліся на тым, каб быў адзіны кандыдат ад «Народнага рэферэндуму». Мы намінавалі на гэтую працэдуру Рыгора Кастусёва».

«Цяпер мы сталі заўважаць, што перамовы ў «Народным рэферэндуме» таксама рызыкуюць зайсці ў тупік, і таму вырашылі, што адзінства важнейшае за амбіцыі, і БНФ павінна праявіць палітычную адказнасць. Каб спыніць гэтыя спрэчкі і зацягнутыя перамовы, мы вырашылі падтрымаць Таццяну Караткевіч», — сказаў лідар БНФ.

Цяпер сваё меркаванне павінна выказаць Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — апошні з удзельнікаў кааліцыі «Народны рэферэндум», які фармальна не вызначыўся з выбарам.

Аднак мяркуючы па тым, што Таццяна Караткевіч — сябра гэтай партыі, БСДП(Г) таксама выкажацца ў яе падтрымку. Аналагічны прагноз робіць Аляксей Янукевіч. Фармальна рашэнне «Народнага рэферэндуму» будзе, хутчэй за ўсё, абвешчана на наступным тыдні, паведамілі ў кіраўніцтве кааліцыі.

Каментары68

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць