Свет1313

У Іркуцкай вобласці дзецям забаранілі чытаць «Карлсана» і «Калабка»

У сяле Харбатава Іркуцкай вобласці РФ з бібліятэкі прыбралі некалькі вядомых дзіцячых кніг на аснове закона аб абароне дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і развіццю.

кадр з мультфільма «Дзюймовачка»

Спіс казак, якія ў сяле цалкам забаранілі для распаўсюджвання сярод дзяцей усіх узростаў, саветнік прэзідэнта Уладзімір Талстой агучыў у Дзярждуме на круглым стале на тэму ролі літаратуры ў патрыятычным выхаванні.

У дакуменце, створаным у раённым аддзеле народнай адукацыі Іркуцкай вобласці, гаворыцца, што «Карлсан, які жыве на даху» адмаўляе сямейныя каштоўнасці і фармуе непавагу да бацькоў. Кніга «Прыгоды Тома Соера і Гекльберы Фіна», на думку органаў адукацыі, можа заахвоціць дзяцей займацца бадзяжніцтвам.

Прэтэнзіі ў мясцовых чыноўнікаў таксама выклікалі казкі для самых маленькіх. Напрыклад, у казцы «Іван Царэвіч і Шэры воўк» прысутнічаюць сцэны крадзяжу — там выкралі каня і Алену Прыгожую. У «Калабку» знайшлі сцэны фізічнага гвалту, а ў «Дзюймовачцы» — факты прымусу да ўступлення ў шлюб.

Пазначыўшы прэтэнзіі раённага аддзела народнай адукацыі да гэтых кніг, Талстой адзначыў, што дзецям забараняюць чытаць казкі, на якіх выраслі іх бацькі, бабулі і дзядулі. Прэзідэнт Расійскага кніжнага саюза Сяргей Сцяпашын ў сувязі з гэтым прапанаваў заканадаўцам больш уважліва ставіцца да сваёй дзейнасці і думаць пры прыняцці законаў.

Каментары13

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць