Свет3333

Крыніцы з атачэння Януковіча паведамілі пра гібель яго сына на Байкале

На Байкале патануў малодшы сын звергнутага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, паведаміла РБК крыніца ў атачэнні палітыка. Раней пра смерць сына Януковіча са спасылкай на свае крыніцы паведаміла выданне «Левы бераг»

«Леваму берагу» аб гібелі Януковіча-малодшага расказалі чатыры крыніцы, паведамляе ўкраінскае выданне. Двое з іх — у Расійскай Федэрацыі з акружэння экс-прэзідэнта. Па словах крыніц, былы дэпутат удзельнічаў у спартыўных мерапрыемствах на возеры Байкал, калі мікрааўтобус Volkswagen, у якім акрамя яго знаходзіліся яшчэ пяць чалавек, праваліўся пад лёд. Віктар Януковіч-малодшы патануў, іншым пасажырам удалося выратавацца, піша выданне.

Крыніца РБК у абласной адміністрацыі пацвердзіла, што Віктар Януковіч-малодшы быў у аўтамабілі Volkswagen, які праваліўся пад лёд. Падрабязнасці здарэння і імя загінулага крыніца РБК удакладніць не змагла.

Упраўленне МНС па Іркуцкай вобласці на сваім сайце паведамляе аб няшчасным выпадку на Байкале, не называючы імя загінулага. Па дадзеных выратавальнага ведамства, трагедыя адбылася ўвечары ў пятніцу на акваторыі возера Байкал у раёне паўночнага ўскрайку вострава Альхон. Аўтамабіль з кіроўцам і пяццю пасажырамі праваліўся ў расколіну пад лёд. Ведамства сцвярджае, што яны выехалі на лёд, каб зрабіць некалькі фотаздымкаў, парушыўшы тым самым патрабаванні забараняльных інфармацыйных знакаў. Глыбіня ў месцы правалу складае больш за 20 м. Пасажыры аўтамабіля выратаваліся, цела кіроўцы ратавальнікі выявілі ў палонцы.

Малодшы сын Віктара Януковіча нарадзіўся ў 1981 годзе ў Янакіеве Данецкай вобласці. Скончыў Данецкі нацыянальны ўніверсітэт. Узначальваў маладзёжную арганізацыю Партыі рэгіёнаў, лідарам якой быў яго бацька. У 2006 годзе стаў адным з самых маладых у гісторыі ўкраінскага парламента дэпутатаў — быў абраны ў Вярхоўную Раду ад Партыі рэгіёнаў. Паўторна быў пераабраны ў 2010 годзе.

У 2012 годзе ўзначаліў Федэрацыю аўтамабілістаў Украіны. Вядомы прыхільнасцю да экстрэмальных відаў спорту. Супраць Януковіча-малодшага былі ўведзеныя санкцыі Еўрапейскага саюза, у мінулым месяцы іх знялі.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты13

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты13

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць