Навука і тэхналогіі11

Apple выдаліць антывірусы для iOS

Кампанія ачысціць App Store ад праграм, што «шкодзяць рэпутацыі iOS».

Фота: itc.ua

Кампанія Apple пачала выдаляць з анлайн-крамы праграм App Store антывірусы, перадае Phone Arena.

Аб гэтым паведаміў распрацоўшчык праграмы VirusBarrier. Яго праграму выдалілі за «апісанне, што ўводзіць у зман», але праграма не была прынятая назад нават са значна больш дакладным апісаннем. Некаторыя іншыя распрацоўшчыкі пацвердзілі, што іх антывірусы таксама выдаляюцца.

Як сцвярджаюць распрацоўшчыкі, антывірусы будуць атрымліваць абнаўленні, калі яны ўжо ўсталяваныя на смартфонах. 

Але запампаваць іх на тэлефон адзіным афіцыйным шляхам, праз AppStore, ужо не атрымаецца.

Apple, магчыма, незадаволеная фактычнай заявай пра тое, што iOS 8 недастаткова абароненая, робіць выснову PhoneArena.

Напраўду, паведамленняў пра пранікненне вірусаў на смартфоны і планшэты Apple не было за апошні час. Але існуюць шкодныя праграмы, якія працуюць на ўзламаных (jailbreak) iOS-прыладах. Таксама паведамлялася пра шкодныя баковыя праграмы, якія трэба запампоўваць з баковых крыніц (не AppStore) і якія могуць запрацаваць на неўзламаных смартфонах.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі2

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа6

У пары патагонскіх мар у Мінскім заапарку нарадзіліся двое дзетак1

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

«Еўрабачанне» запускае конкурс у Азіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі2

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць