Спявачка і паэт вырашылі паказаць, што са стваральніка няма чаго ўзяць, акром творчага прадукту.

Наста Шпакоўская з гурту Naka і Байсан (Алесь Плотка, TerraKod) зладзілі ню-фотасэсію за свабоду творчага самавыяўлення.
Цягам года цягнецца непаразуменьне з выкананнем песні на словы Янкі Купалы «Малітва», у выніку якога кампазітар Алег Моўчан падаў у суд на Насту Шпакоўскую. Байсан, выдаўшы кнігу вершаў, да апошняга моманту меў пагрозу зрыву прэзентацыі праз незадаволенасць некаторых мастакоў вобразам Vieršnica — жаночым увасабленьнем герба «Пагоня».
«Наш мэсэдж просты — са стваральніка няма чаго ўзяць, акрамя творчага прадукту. Канец цытаты», — сцісла пракаментавалі акцыю яе ўдзельнікі. Аўтарам фотасэту стаў Іван Бесер.
Найбліжэйшыя выступы артыстаў адбудуцца: Naka сыграе 8 сакавіка ў клубе TNT, Байсан — 28 лютага ў Віцебску, у арт-базе Vitebsk4me.
Працягваецца і творчы флэш-моб у падтрымку гурту Naka. Беларускі пісьменнік, выдавец, мастак Адам Глобус прапанаваў паэтам публічна прачытаць верш «Малітва» Янкі Купалы, а музыкам — стварыць новыя песні на словы беларускага класіка.
Свае аўдыё- і відэаролікі, напрацоўкі, проста заўвагі, пажаданні, ідэі можна змяшчаць у суполках Tuzin.fm у Facebook, «УКантакце» альбо дасылаць на рэдакцыйную скрыню [email protected].
-
«Дайце круглую суму і год — будзе вам любы шэдэўр Мікеланджэла!» Улады запатрабавалі перарабіць «Быхаўскую мадонну». Аўтар падточвае яе балгаркай
-
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
-
Іншую скульптуру аўтара скандальнай «Быхаўскай мадонны» чыноўнікі афіцыйна набылі за $15 тысяч толькі праз месяц пасля адкрыцця
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары