Улада164164

Намер міністра адукацыі вярнуць вывучэнне гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску выклікаў нервовую рэакцыю ў Расіі

Фінансаваныя з дзяржбюджэту расійскія СМІ і аналітыкі назвалі гэта «стаўкай на радыкальны нацыяналізм».

21 студзеня новы міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў заявіў: «Вывучаць геаграфію і гісторыю Беларусі трэба на беларускай мове. Я мяркую, што паступова самі дзеці прыйдуць да таго, што захочуць вывучаць палову ці большую частку прадметаў агульнаадукацыйнай школы на беларускай мове».

Гэтае выказванне мала рознілася ад заяваў ранейшага міністра, Маскевіча. Гаворка ідзе не пра ўвесь курс гісторыі і геаграфіі, а толькі пра гісторыю і геаграфію Беларусі. Да 2000-х іх вывучалі па-беларуску, але пасля перавялі працэс на рускую мову. Хоць цяжка сабе ўявіць, каб, скажам, у Расіі геаграфію і гісторыю Расіі вывучалі не па-руску, а на іншай мове.

Ранейшыя пажадальныя заявы Маскевіча ніякіх практычных вынікаў не мелі. Дый, здавалася б, пытанні адукацыі — выключна ўнутраная справа Беларусі. Тым не менш, нават гэтага сціплага пажадання зрабіць нешта, каб палепшыць веданне беларускай мовы маладым пакаленнем, стала дастаткова, каб шэраг фінансаваных дзяржаваў СМІ і аналітычных цэнтраў Расіі ўзнялі вялікі шум. 

«21 января министр образования Белоруссии Михаил Журавков заявил, что в ближайшее время преподавание истории и географии на русском языке в школах будет запрещено», — у характэрнай гёбельсаўскай манеры напісала інфармацыйнае агенцтва «Рэгнум». Яно, фактычна, з'яўляецца інструментам стварэння сеткі агентаў уплыву ў былым СССР, замаскіраваны пад сродак масавай інфармацыі.

«Печально констатировать, что Белоруссия верно следует антироссийским курсом. Власти республики идут по пути национализма украинского толка. Пока это не столь явно, но ситуация далее будет лишь усугубляться», — заявіў намеснік дырэктара Цэнтра ўкраіністыкі і беларусістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Багдан Бяспалька.

«В Белоруссии началась очередная волна дерусификации, это факт», — туруе кіраўнік галаслівага інтэрнэт-партала з паказальнай назвай «Імперыя» Юрый Баранчык, які пераехаў жыць і працаваць у Маскву з Беларусі.

«Імперыя» адыграла важную ролю ў арганізацыі беспарадкаў у Данбасе, якія перараслі ў крывавую вайну.

«По сути, белорусское руководство сейчас окончательно сбросило маски, — страшыць Баранчык. — Если ситуация не изменится, лет через пять белорусский национализм может сравняться по своей крайности с украинским».

Як відаць з гэтых выказванняў, імперскія сілы ў Расіі можа задаволіць толькі поўная адмова беларусаў ад сваёй мовы і культуры. Яны рыхтуюць расійскую грамадскую думку да сілавога ўмяшання ў жыццё нашай краіны пад прэтэкстам процідзеяння выдуманым «нацыяналістам».

Пакуль рукі гэтых сілаў звязаныя Украінай, якая аказала супраціўленне планам расчлянення краіны. Нацыянальная свядомасць украінцаў аказалася мацнейшай, чым меркавалі ў Маскве. Пасля рэалізацыі сваіх планаў ва Украіне ці ў выпадку іх канчатковага блакавання гэтая шація можа пераарыентавацца на Беларусь.

«Путем создания альтернативного экспертно-общественного мнения и опоры на сотрудников спецслужб Украины, а теперь и Белоруссии (ибо в любом случае для российских интеграторов на очереди именно она) можно создавать сильное пророссийское движение, способное не только оказывать воздействие на общественное мнение, но и изменять политику и руководство этих стран в нужном России», — засцерагае былы супрацоўнік Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў, доктар гістарычных навук Аляксандр Сыцін у сваім артыкуле «Анатомия провала: О механизме принятия внешнеполитических решений Кремля». Гэта аналітычны цэнтр пры Службе замежнай выведкі Расіі, які цяпер перайшоў у падпарадкаванне Адміністрацыі прэзідэнта РФ.

У 1990-я і 2000-я Расія ўзнагароджвала Беларусь шчодрымі нафтагазавымі субсідыямі ўзамен за ваенна-палітычны саюз і палітыку русіфікацыі. Аднак, як паказалі падзеі ў Крыме і Данбасе, доўгатэрміновая мэта Расіі — інкарпарацыя тых суседніх краін ці іх рэгіёнаў, якія дасягнулі высокай ступені абрусення.

Каментары164

Цяпер чытаюць

«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца4

«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца

Усе навіны →
Усе навіны

«Рукамі не чапаць». Прадаўцы забараняюць беларусам адбіраць сабе лепшыя ягады ФОТАФАКТ7

У Дзяржынскім раёне на аўкцыёне прадаюцца руіны старога храма з абавязкам неадкладна звесці іх са свету8

У Расіі чакаюць мабілізацыю 1,2 мільёна мужчын увосень23

Расійская злачынная сетка атрымала амаль мільярд даляраў ад дзяржаўнай праграмы медстрахавання ЗША. Рогі і капыты ХХІ стагоддзя4

Сцэнар, пры якім Расія атрымае адчуванне перамогі ва Украіне, беларускія эксперты лічаць самым небяспечным для Беларусі15

З наступнага года да «Еўрабачання» далучыцца Канада

Казахстан паставіць у Расію каля 50 тысяч тон бензіну ў якасці гуманітарнай дапамогі9

Выдавецтва «Янушкевіч» падзялілася статыстыкай за першую палову 2026 года. Яна сумная2

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плесці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца4

«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць