Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2020

Бунт-аксюмаран

Гэтыя людзі наўрад ці пагодзяцца на ролю «індзейцаў», гатовых зрэдзьчас выходзіць на сьцяжыну віртуальнай палітычнай вайны паводле сыгналу апазыцыйных правадыроў. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Суворыя прысуды ўдзельнікам акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня сьведчаць пра спалох уладаў. Гэтак жа сама, з мэтадычнай помсьлівасьцю, разьбіраліся пастфактум з актывістамі Плошчы-2006.

Заўчорашняя маніфэстацыя паводле колькасьці удзельнікаў — ад трох да пяці тысячаў — параўнальная з восеньскімі маршамі апазыцыі. Але тыя скончыліся, можна сказаць, ідылічна. Хаця пры жаданьні таксама можна было закінуць парушэньні: ня там сабраліся, газон патапталі, выйшлі на праезную частку…

Гэтым разам ня толькі далі арышты, але й крымінальную справу завялі паводле артыкулу аб дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак. Так што яшчэ ня вечар.

І рэч ня толькі ў тым, што чарговы тур гульняў з Эўропай скончаны. Відавочна, што пратэст прадпрымальнікаў напружыў уладу значна болей, чым стандартныя, прадказальныя акцыі тытульнай апазыцыі. На тых мерапрыемствах — пераважна знаёмыя твары (памятаеце пра 1 767 дэструктыўных элемэнтаў? :) А тут выйшаў іншы кантынгент. Пераважна апалітычная публіка, якой наступілі на мазоль эканамічнага інтарэсу. А матэрыяльнае ёсьць першасным… Улада ўбачыла шыхты ўпартых ваяроў не за абстрактныя прыгожыя лёзунгі, а за сваё крэўнае.

Фактычна гэта акурат тыя сьвежыя пратэставыя сілы, пра якія даўно марылі лідэры палітычнай апазыцыі. Апошнія адчуваюць спрыяльную кан'юнктуру і стараюцца апынуцца на грэбені хвалі. 10 студзеня на плошчы былі Мілінкевіч, Статкевіч, Калякін, Лябедзька… Лідэру АГП гэта ўжо каштавала 15 сутак.

Зараз з вуснаў апазыцыйных дзеячаў гучаць камплімэнты на адрас сьмелых "індывідуалаў" і прагнозы, што тыя ўвальюцца ў шэрагі ўдзельнікаў "гарачае вясны".

Вось тут ёсьць пэўныя сумневы.

Па-першае, улада можа ўжыць камбінаваную мэтоду — кропкавыя рэпрэсыі плюс дробныя саступкі, каб зьбіць хвалю, раскалоць шэрагі ІП ды іхніх найманых працаўнікоў. Такія "адкруткі" былі ўжо, калі гандляры абураліся падаткам на дададзены кошт, укараненьнем касавых апаратаў. Памятаеце, колькі гадоў таму нават прэзыдэнт асабіста на рынак прыязджаў, каб суцішыць жарсьці…

Па-другое, незалежна ад лініі ўладаў, гэты кантынгент прызвычаіўся думаць і дзейнічаць прагматычна, адаптавацца да выжываньня ў экстрэмальным дзелавым клімаце. Наіўна спадзявацца, што гэтыя людзі пагодзяцца на ролю "індзейцаў", гатовых зрэдзьчас выходзіць на сьцяжыну віртуальнай палітычнай вайны паводле сыгналу апазыцыйных правадыроў.

У прадпрымальнікаў іншае — выключна прагматычнае, матэрыяльнае мысьленьне. Ужо не аднойчы адзначалася, што бізнэсовец-страйковец — гэта аксюмаран (Юры Дракахруст трапна кажа пра "клясавыя баі бізнэс-пралетарыяту":)

Зараз іх розум абураны трохі пакіпіць, а потым пачне працаваць у тым кірунку, як прыстасавацца да новых умоваў (бо дзяржава можа манэўраваць, але стратэгічна не адступіць), як скіраваць свой бізнэс у нейкае іншае рэчышча. Хтосьці сьцяўшы сэрца перарэгіструецца ў ПУП, хтосьці знойдзе новыя "шэрыя" варыянты… І найманыя працаўнікі наўрад ці стануць доўга біць лынды: гэты цьвярозы, руплівы кантынгент будзе карыстацца попытам на кадравым рынку.

Карацей, мары пра гарачую вясну на грунце прадпрымальніцкіх пратэстаў могуць і ня спраўдзіцца.

Іншая рэч, што народ усё матае на вус. У грамадзтве назапашваецца крытычны зарад незадаволенасьці: тут вам і раскрутка інфляцыі, і скасаваньне льготаў, і наступствы ўказу №760... Некалі гэта можа дасягнуць стану грымучай сумесі.

Каментары20

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай14

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі трэнер Аляксей Шпілеўскі атрымае $265 тысяч за звальненне з расійскага клуба-аўтсайдара2

Будучым перакладчыкам прапануюць вучыць англійскую і кітайскую мовы праз выступы Лукашэнкі — ёсць і адпаведныя падручнікі15

6 вайсковых машын, 20 машын суправаджэння. Прыезд Лукашэнкі ў рэзідэнцыю на Гомельшчыне трапіў на спадарожнікавы здымак16

«Пакуль заявак нуль». У віленскай школе Stembridge расказалі, як ідзе набор у садкоўскую групу з беларускай мовай навучання14

«Аблівалі фарбай помнікі, вырывалі крыжы». Падлеткі пашкодзілі больш за 50 магіл на Радаўніцу. Іх затрымаў спецназ4

Беларусь увайшла ў сусветны антытоп-5 па колькасці нараджэнняў20

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Джонам Коўлам4

Салаўёў выбачыўся перад Вікторыяй Боняй, але адмовіўся выбачацца перад Мелоні5

Тэйлар Свіфт дамагаецца прававой абароны фразы «Прывітанне, гэта Тэйлар Свіфт»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай14

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць