Грамадства2424

Lenta.ru палохае беларускімі «ультрас»

Каток расійскай прапаганды дакаціўся да беларускіх футбольных фанатаў. На Lenta.ru сёння з’явіўся артыкул, аўтар якога параўноўвае беларускіх «ультрас» з украінскім «Правым сектарам».

Як піша Уладзіслаў Мальцаў у сваім «спецыяльным расследаванні», беларускія заўзятары падчапілі «вірус Майдану» ад сваіх паўднёвых калег: маўляў, беларускіх фанатаў натхняе узор маладых украінскіх хлопцаў «з нізоў», якія цяпер, згодна з аўтарам, «без малога вырашаюць лёс цэлай краіны». 

Пры гэтым ашаламляльныя сацыяльныя ліфты і ёсць тое, што вабіць беларускіх фанатаў і робіць іх радыкаламі. Такая думка вынікае са словаў нейкай «ананімнай крыніцы»:

«Іх (фанатаў) куміры — узброеныя хлопцы, якія вырашаюць, каму жыць, а каму памерці.

І ім не істотна, да чаго гэта прывядзе і якая будучыня іх чакае. Сімвалы супраціву сёння — гэта «мова», якую яны не ведаюць, «беларуская лацінка», на якой яны ніколі не будуць пісаць, герб – вышыванка, але галоўнае – гэта сляпая нянавісць да ўсяго рускага і да Расійскай дзяржавы», — сцвярджае аўтар. 

Уладзіслаў Мальцаў таксама абураецца сімволікай фанатаў, асабліва фразай «Беларусь мае быць вольнай», якая змешчана на адной з патрыятычных суколак фанатаў «Дынама-Мінск». Такі надпіс падаецца аўтару «шчыра апазіцыйным» — у дачыненні да каго, пры гэтым, не ўдакладняецца. 

Непаліткарэктным журналісту падаецца і банер у гонар Перамогі пад Оршай, што беларускія фанаты вывесілі на трыбунах падчас матчу паміж нашай зборнай і камандай Люксембурга. 

Аднак, нягледзячы на абвінавачанні нашых заўзятараў у непрыкрытым русафобстве, аўтар знаходзіць патэнцыйных віноўнікаў у выпадку несанкцыянаваных акцый расійскай «ультры» — «беларускія фанацкія групоўкі ідэялагічна апрацоўваюць расійскі футбольны фанацкі рух».

Напрыканцы тэксту аўтар палохае беларускія ўлады тым, што «беларуская апазіцыя» атрымала свой «магутны «Правы сектар», звыклы да боек і здатны на штурм урадавых установаў на бліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах».

Каментары24

Цяпер чытаюць

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

Усе навіны →
Усе навіны

Пашкоджаны будынак Лангбарда і разбураны музей «Чарнобыль». Вынікі расійскай атакі на гістарычны цэнтр Кіева

Раскрыта сетка беларускіх шпіёнаў пад дыпламатычным прыкрыццём14

Парыж: Макрон папярэдзіў Лукашэнку16

Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову Макрона і Лукашэнкі2

Развод з Масквой у абмен на еўрапейскі бязвіз. Арменія сыходзіць з расійскай арбіты пад пагрозы Пуціна8

Павел Латушка адказаў на заклік Калеснікавай: Як перамагчы рак, калі яго не лячыць?13

Варшаву ў Беларусі цікавілі толькі правы польскай меншасці і Касцёл, вось яна і прайграла — былы польскі дыпламат30

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку19

ЕС збіраецца узмацніць міжнародны ціск на Расію пасля ўдараў «Арэшнікам»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць