Грамадства22

Дырэктарка агенцтва па падборы сурагатных маці ў турму не сядзе

У справе, якая цягнулася амаль год пастаўлена кропка. Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы і закрыў яе на нерэабілітуючых падставах. Высветлілася, што беларускае заканадаўства да кантролю такіх пытанняў аказалася не падрыхтавана.

«У працэсе расследавання было ўстаноўлена, што дзеючае заканадаўства не ў поўным аб'ёме дазваляе эфектыўна кантраляваць працэс ажыццяўлення сурагатнага мацярынства ў Рэспубліцы Беларусь», — паведамляе прэс-служба Следчага камітэта РБ.

Гаворка ідзе пра Аксану Колесень — дырэктарку агенцтва «Суркансалт».

Яно было створана яшчэ ў 2007 годзе, як толькі ў Беларусі афіцыйна дазволілі сурагатнае мацярынства. Па словах прадпрымальніцы, якая, дарэчы, даволі ахвотна каментавала сваю працу, агенцтва займалася выключна падборам кандыдатак на ролю маці.

Аднак на пачатку мінулага года ў дачыненні Колесень была распачата крымінальная справа.

Ёй інкрымінавалі здзяйсненне злачынства па ч.2 арт.233 Крымінальнага кодэкса Беларусі (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, спалучаная з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 5 гадоў пазбаўлення волі. Як заяўлялі праваахоўнікі, Аксана Колесень з ліпеня 2010 года па студзень 2014 г. займалася прадпрымальніцкай дзейнасцю па суправаджэнні праграм сурагатнага мацярынства, не маючы для гэтага спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), і незаконна займалася штучным апладненнем. Але ж, як бачым, справа развалілася.

Пры гэтым, сама Колесень адкрыта казала пра заробкі ў галіне сурагатнага мацярынства.

Па яе словах, сурагатным маці ў Беларусі плацяць каля 15 тысяч долараў за адно дзіця, плюс 500 даляраў у месяц маці атрымлівае, пакуль яна цяжарная. За год агенцтва складала некалькі дзясяткаў такіх дамоваў.

Па інфармацыі Следчага камітэта, за арганізацыю сустрэч будучых бацькоў і сурагатнай маці, прадпрымальніца атрымлівала ад 2 да 4,5 тысяч еўра.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць