Грамадства2020

«Яму хацелася быць бамбардзірам». Як Лукашэнка гуляў у футбол

Учора на сустрэчы з прэзідэнтам УЕФА, славутым у мінулым французскім футбалістам Мішэлем Плаціні, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Захапляўся вашым бачаннем поля, вашай гульнёй. Кажу гэта як прафесійны ў той час футбаліст».

Такой вяхі ў біяграфіі Аляксандра Лукашэнкі раней чуць не даводзілася. Мы патэлефанавалі педагогу, палітыку, у свой час — калегу Лукашэнкі па Вярхоўным Савеце — Лявону Баршэўскаму, які гуляў у футбол з сённяшнім кіраўніком Беларусі ў камандзе Вярхоўнага Савета.

«Прафесіяналізму там не было, вядома, — смяецца Лявон Пятровіч. — Такая стылістыка хутчэй «бі — бяжы». Хаця прызнацца, што ўдар у Лукашэнкі быў вельмі моцны, але звычайна недакладны, па вераб’ях. Зрэшты, калі мяч добра трапляў на нагу, то адбіць удар было дастаткова цяжка.

Ён быў далёка не лідарам нашай каманды, як тыя ж Юрась Беленькі, Сяргей Антончык, Анатоль Лябедзька. Часта Лукашэнка ўвогуле не дагульваў матчы, бо ў яго са спінай былі праблемы.

Мы гулялі ў асноўным у міні-футбол ва Уруччы. Была некалі таварыская гульня са зборнай Вярхоўнай Рады Украіны. Помню, што прайгралі даволі разгромна, бо ва ўкраінскай радзе было два прафесіяналы. Пасля гульні білі пенальці, прычым, усёй камандай. Я адбіў шэсць удараў. Лукашэнка ж ударыў высока-высока, вышэй усіх брам і нават загараджальнай сеткі.

Ён казаў, што некалі гуляў за каманду свайго саўгаса, таму і лічыць сябе прафесіяналам».

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька таксама ўзгадвае досвед гульні Лукашэнка. «Лукашэнка — прафесіянал? Калі-нікалі і лаўку запасных яму даводзілася паліраваць. Я б сказаў, што гэта быў гулец на мяжы асновы і запасу. Прафесіяналаў сярод нас не было.

Лукашэнка нават у тыя часы быў не надта хуткім футбалістам, любіў пацягаць мяч, а футбол — гэта ж гульня калектыўная, а не стаерскі бег. Часта пазбягаў чарнавой працы, яму ўвесь час хацелася быць бамбардзірам, хоць здольнасцяў такіх і не было.

Калі было нейкае сутыкненне, усё ж гэта мужчынская гульня, то Лукашэнка пасля мог і адпомсціць. Мы ўсе гэта ведалі, таму лішні раз не рызыкавалі ісці з ім у стык».

Каментары20

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй7

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Гродна выпадкова адшукалі цэлы некропаль. Там мог быць храм, вядомы з XV стагоддзя2

«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі20

Праз два тыдні ў беларусаў будуць чатыры запар выходныя, або ўсё ж тры? У чым закавыка?

Фядута: Нам казалі, што нас не чакаюць4

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

Віцебскі малалетка вучыўся ў Маскве, але краў на радзіме. Потым наняўся ваяваць супраць Украіны. Чым скончылася?5

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вытворчасці каўчуку ў Тальяці3

«Першы аўтобус за 80 рублёў». Як беларусы вяртаюцца дадому з Польшчы перад першым Вялікаднем2

Дураў заявіў, што Telegram будзе адаптавацца да блакаванняў у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй7

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць