Для Chrome з’явілася пашырэнне, што вяртае інтэрнэт-крамам цэны ў далярах
Пашырэнне BYR to USD канвертуе цэны ў беларускіх рублях на старонках інтэрнэт-крам у даляры, але курс трэба ўводзіць самастойна.

Бясплатная праграма працуе толькі з настольнай версіяй браўзера Chrome. Яна канвертуе цэны па курсе, які мусіць увесці сам карыстальнік.
BYR to USD дзейнічае на сайтах markets.by, 21vek.by, 24shop.by, Euroset.by, Kufar.by і іншых. Сярод не пералічаных аўтарамі ёсць і каталог Kupi.tut.by — там цэны таксама паспяхова канвертуюцца. Але праграма не працуе, напрыклад, на каталогу Migom.by.
Праверыць праграму на каталогу Onliner.by немагчыма: пасля таго, як у «Анлайнера» адабралі (а затым вярнулі) даменнае імя, каталог і «барахолка» недасяжныя. Вядома, што парталу ставілі ў віну выкарыстанне размешчанымі на ім інтэрнэт-крамамі цэнаў у далярах і іншыя падобныя парушэнні.
Чытайце таксама: Пяць спосабаў трапіць на заблакаваныя сайты
Каментары