Каханне і сэкс2828

«Цыцкі лічацца правакацыяй, а аголены азадак — не»

Скандалістка і жонка Канье Уэста Кім Кардашан закранула цікавую дыскусію — цэнзура ў жаночых часопісах.

Трэба дадаць, што зрабіла яна гэта выпадкова.

Усё пачалося з зімовых вокладак амерыканскага часопіса Paper. На адной Кім у прыгожай вечаровай сукенцы трымае шампанскае, якое само наліваецца ў бакал, які стаіць на… прыгожым месцы Кім. Але амерыканскі часопіс вырашыў, як кажуць, да канца раскрыць тэму — і на другой вокладцы Кім агаліла азадак.

У інтэрнэце другая вокладка Paper стала хітом. Безліч азадкаў Кім можна паглядзець у сацыяльных сетках, інтэрнэт-парталах. Не ўтрымаліся ад каментавання прыгажосцяў жонкі Уэста і зоркі. Мяркуючы па зорным каментарам, азадак — гэта толькі пачатак.

На прэм'еры фільма «Нясцерпныя босы — 2» (Horrible Bosses 2) у Лос-Анджэлес у акторкі Джэніфер Эністан журналісты запыталіся пра азадак Кардашан.

«Я першая паказала сваю задніцу!» – распавяла ў інтэрв'ю часопісу Extra Эністан. Дадаючы, што ў яе выпадку гэта не было вульгарным або абразлівым.

Тым часам Мадонна (эратычных фатаздымкаў якой хапае ў інтэрнэце), без навязлівых журналістаў выказалася на гэтую тэму ў сацыяльных сетках.

«Здзіўляюся. Цыцкі лічацца правакацыяй і паказваць іх забаронена, а голая задніца — не», — напісала яна.

Непарнаграфічныя часопісы да апошняга спрабуюць не раскрываць усе таямніцы жаночага цела. Але з кожным годам гэта рабіць усё цяжэй. Неўзабаве па вокладцы немагчыма будзе зразумець, ты набываеш жаночы часопіс ці парнаграфію.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС8

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

На Брэстчыне па Мухаўцы пусцяць «Канарэйку»

З’явіўся новы рэйтынг беларускіх гарадоў — вось як выглядае топ-208

У Мінску жанчына паверыла махлярам, а не ChatGPT1

У Баранавічах адразу пасля нараджэння загінула немаўля1

Андрэй Саннікаў лічыць сябе «былым прэзідэнтам-электам»33

«Не запатрабавана». З вядомага кафэ Mon Nom на Трактарным прыбралі беларускамоўнае меню1

На чэмпіянаце Еўропы беларускі барэц даў поўху тытулаванаму турку за яго нахабства. Гэта ледзь не каштавала нашаму медаля6

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім2

Стала вядома, на якіх умовах пакістанскія рабочыя будуць працаваць у Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС8

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць