Меркаванні

Пакрыўдзілі творцаў

Баранавіцкі гарвыканкам адмовіў у памяшканьні грамадзкай арганізацыі «Творчае згуртаваньне «Святліца».

Баранавіцкі гарвыканкам адмовіў у памяшканьні грамадзкай арганізацыі «Творчае згуртаваньне «Святліца».

«ТЗ «Святліца» колькі год зьбірася ў Баранавіцкім гарадзкім Доме культуры. Аднак сёлета з красавіка ДК адмовіў у магчымасьці гэткіх збораў, спасылаючыся на тое, што ня можа задарма больш даваць памяшканьне без узгадненьня з гарвыканкамам.

Баранавіцкая грамадская арганізацыя «Творчае згуртаваньне «Святліца» зьвярнулася было напрыканцы кастрычніка ў гарадзкі выканкам з просьбаю паспрыяць у атрыманьні памяшканьня для творчых сходаў. Зварот падпісала 30 вядомых у Баранавічах людзей — мастакоў, літаратараў, фатографаў, бардаў. «ТЗ «Святліца» не камэрцыйная арганізацыя, таму ня можа самастойна аплочваць арэнду. Творцы спасылаліся на тое, што гарадзкі Дом культуры зьяўляецца агульнанароднаю ўласнасьцю, пабудаваны працаю нашых дзядоў і бацькоў, і мусіць служыць усім творчым людзям нашага гораду, незалежана ад таго, ці стаяць яны пад началам ГДК.

У лісьце з выканкаму, на беларускай мове, спаслаліся на статут арганізацыі. «Святліца» самастойная, добраахвотная арганізацыя культурна‑творчага накірунку дзейнасьці…». Пасьля баранавіцкія ўлады зазначылі, што «калі арганізацыя зьяўляецца самастойнай, то павінная самастойна вырашаць узьнікаючыя пытаньні, у тым ліку і тыя, што зьвязаныя з выбарам памяшканьня для творчых сходаў». ДК, маўляў, выкарыстоўвае памяшканьні «ў межах заканадаўства, якое не прадугледжвае прадастаўленьне камунальнай маёмасьці без спагнаньня арэнднай платы».

Напрыканцы адказу‑адмовы, было зазначана, што баранавіцкі гарвыканкам ня мае паўнамоцтваў на вызваленьне грамадзкіх арганізацый ад арэнднай платы.

Напрошваецца выснова, што, калі творцы пяройдуць пад крыло ДК, ці выканкаму, іх пытаньні вырашацца? Цікава толькі, ці плоціць арэндную плату БРСМ?

Каментары

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

Сусветныя вайсковыя выдаткі пабілі новы рэкорд. У асноўным за кошт актывізацыі Еўропы

Расійскім прызыўнікам ужо не даюць выязджаць з краіны праз Беларусь10

Мерц: У ЗША няма стратэгіі ў вайне супраць Ірана, а Іран дзейнічае майстэрна11

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін28

У Мінску закрылася бургерная ад найбуйнейшага расійскага вытворцы мяса2

Былы камерцыйны дырэктар «Яндэкса» загінуў у Расіі пры загадкавых абставінах2

Пясчаная бура накрыла сёння меліяраваныя землі Палесся ВІДЭА8

Сябра Віктара Лукашэнкі прызначылі кіраўніком Рассупрацоўніцтва4

«Умовы амаль казачныя». Праграміст не знайшоў працу і паехаў у Маскву (пакуль расіяне мараць пра Мінск)6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць