Здарэнні

Ірыны Кужэльнай няма й няма

Сьледзтва цяпер засяроджана на канкрэтных грамадзянах, жыхарах Лагойскага раёну, якія з розных прычынаў знаходзяцца ў полі зроку міліцыі. Тым часам з моманту зьнікненьня сямігадовай дзяўчынкі прайшло 17 дзён.

Пошук сямігадовай Ірыны Кужэльнай, якая знікла 23 лістапада ў Лагойскім раёне, працягваецца. Як паведаміў БелаПАН намеснік начальніка крымінальнага вышуку УУС Мінаблвыканкама Дзмітрый Крукаў, па гэтай справе праводзяцца пошукавыя і аператыўна‑вышуковыя мерапрыемствы.

Акрамя таго, паводле слоў Д.Крукава, увага следства цяпер засяроджана на канкрэтных грамадзянах, жыхарах Лагойскага раёна, якія па розных прычынах знаходзяцца ў полі зроку міліцыі. У прыватнасці, размова ідзе пра судзімых грамадзян, пра тых, хто знаходзіцца на ўліку ў медыцынскіх установах у сувязі з псіхічнымі захворваннямі.

Д.Крукаў таксама паведаміў, што многія грамадзяне, якія маюць дачныя ўчасткі ў раёне Беларучаў, адгукнуліся на просьбу міліцыі, прыязджалі ў садаводствы, абследавалі свае прыватныя ўладанні і тэрыторыю. Аднак, як зазначыў прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама, інфармацыі, якая магла б дапамагчы вышуку вучаніцы другога класа Беларуцкай сярэдняй школы, пакуль няма.

БелаПАН

Каментары

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць