Меркаванні44

Мілінкевіч: Сёньня Беларусь для Эўропы — гэта пустое месца

Беларусь дужа адстае ад працэсаў, якія ідуць у Эўропе. На тле інтэнсіўнага супрацоўніцтва, дыскусій пра прыярытэты і стратэгіі, у якіх у поўнай меры бяруць удзел такія краіны як Малдова, Грузія, Украіна, Беларусь падаецца пустым месцам, якое ніхто не заўважае. Такую думку выказаў экс‑кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Мілінкевіч у размове пра вынікі канфэрэнцыі высокага ўзроўню «Балтыйскія краіны і суседзкая палітыка Эўрапейскага Зьвязу», якая прайшла 23 лістапада ў Рызе.

Беларусь дужа адстае ад працэсаў, якія ідуць у Эўропе. На тле інтэнсіўнага супрацоўніцтва, дыскусій пра прыярытэты і стратэгіі, у якіх у поўнай меры бяруць удзел такія краіны як Малдова, Грузія, Украіна, Беларусь падаецца пустым месцам, якое ніхто не заўважае. Такую думку выказаў экс‑кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Мілінкевіч у размове пра вынікі канфэрэнцыі высокага ўзроўню «Балтыйскія краіны і суседзкая палітыка Эўрапейскага Зьвязу», якая прайшла 23 лістапада ў Рызе. Беларусікі палітык браў удзел у мерапрыемстве на запрашэньне прэм’ер‑міністра Латвіі.

«Першы раз слова «Беларусь» прагучала недзе пад абед. Пра Малдову, Грузію, Украіну гаворыцца ў кантэксьце рэалізацыі праграм супрацоўніцтва з Эўразьвязам, а мы як быццам пустое месца», — сказаў АФН Мілінкевіч.

«Можа, гэта такое эмацыйнае ўспрыняцьце, але гэта наша бяда вялікая»

«Тут можна сьмела казаць, што вінаватыя ўлады, таму што ўсё, што можам рабіць мы (грамадзкасьць), мы робім. Але ёсьць моманты, якія мусіць рабіць улада, таму што пытаньне ідзе пра эканамічнае супрацоўніцтва, пра рэформы. І натуральна, гэта можа рабіць толькі ўлада. Мы можам рэкамэндаваць, аналізаваць, падказваць, наводзіць масты, але ўсё‑такі праводзіць у жыцьцё ўсе гэтыя рэчы той, хто стаіць ля ўлады».

Мілінкевіч выступіў з дакладам, у якім выказаўся на карысьць раўнапраўнага і паважлівага дыялёгу між беларускай грамадзкасьцю і ўладамі.

«Вызваленьне ўсіх палітвязьняў і спыненьне рэпрэсій — гэта першы крок, які абавязаны зрабіць афіцыйны Менск».

Беларускую ўладу на прэсавай канфэрэнцыі прадстаўляў намесьнік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, які выступіў з дакладам пра афіцыйнае стаўленьне ўладаў да дыялёгу з Эўразьвязам.

«Прадстаўнікам улады, якія там былі, шчыра кажучы, не было чаго сказаць», — адзначыў Аляксандар Мілінкевіч.

«Нельга паўтараць, як гэта рабілася шмат гадоў, што вось давайце толькі гандляваць, эканамічна супрацоўнічаць, і ні слова ня будзем гаварыць пра дэмакратыю, пра выбары, пра правы чалавека».

«Так не атрымаецца. А прадстаўнікі афіцыйнай улады менавіта так ставілі пытаньне. Гэта ўчорашні дзень, сёньня ніхто на гэта не рэагуе, проста апускаюць рукі».

«Важны момант палягае ў тым, што нам прапаноўваюць вельмі выгоднае супрацоўніцтва з адной умовай — гэта дэмакратыя ў краіне. Усе, хто супрацоўнічае з ЭЗ, выконваюць падобныя ўмовы. Гэта ж ня ёсьць прэтэнзіі канкрэтна да нас».

«Ніхто не патрабуе, каб дэмакратызаццыя адбылася за адзін дзень. Усе кажуць пра пакрокавае збліжэньне бакоў», — нагадаў Мілінкевіч.

Паводле АФН

Каментары4

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу3

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку3

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў17

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца6

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць