Усяго патроху

У Літве ўпершыню наклалі гіпс арлану-белахвосту ФОТАФАКТ

Прадстаўнікі Асацыяцыі апекі над жывёламі былі вымушаныя нанесці гіпс на нагу арлану-белахвосту. Пакуль, па словах ветэрынараў, ён пачуваецца добра.

«Праведзена складаная аперацыя, ён, здаецца, пачуваецца добра. Праз 3-4 дні будзем спрабаваць перавесці яго ў вялікую клетку, каб ён мог больш рухацца. Пералом быў старым, 1-2-тыднёвым, відаць бацькі кармілі пасля таго, як ён выпаў з гнязда», — сказала прадстаўнік асацыяцыі Юргіта Густайцене.

Тыдзень таму арнітолаг Саўлюс Румбуціс прывёз у памяшканне асацыяцыі птушаня арлана-белахвоста. Ён заўважыў яго, калі кальцаваў птушак у Сувалкіі. Птушаня знясілена ляжала не ў гняздзе, а на зямлі.

Падчас першаснага агляду высветлілася, што ў птушаняці пералом нагі.

Ветэрынар Густайцене склікала кансіліум, было вырашана пракансультавацца з вопытнымі ветэрынарамі-хірургамі і рабіць усё магчымае, каб выратаваць гэтую рэдкую птушку (арлан занесены ў Чырвоную кнігу Літвы). Птушку агледзеў і спецыялістаў кансультаваў дацэнт у галіне ветэрынарыі. Ён параіў зрабіць рэнтген і ўзяўся правесці складаную аперацыю.

Аперацыя, па словах прадстаўнікоў асацыяцыі, абышлася дорага.

Калі яна завершыцца поспехам (а арлан ўжо хапае кіпцюрамі здабычу —гэта відавочная прыкмета паляпшэння), птушку чакае доўгі перыяд догляду і рэабілітацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі34

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп можа адкласці ўдары па цывільнай і энергетычнай інфраструктуры Ірана ў апошнюю хвіліну8

Шчыпач з Мёраў цягаў у суседзяў мабільнікі, але падняў стаўкі і паехаў ваяваць за Расію. І даваяваўся16

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе14

У Беларусі падлічылі шкоду ад «генацыду беларускага народа»30

Завод «Луч» выпусціў гадзіннікі да гадавіны палёту ў космас Гагарына2

Самая старажытная выява чалавека ў Беларусі старэйшая за піраміды. Але каб даказаць гэта, давядзецца знішчыць яе частку8

Місія «Артэміда» абляцела Месяц і вяртаецца дадому5

19‑гадовы Ілля Протас выкліканы ў асноўны склад «Вашынгтона»

Трамп назваў новы дэдлайн ультыматыму Тэгерану, «інакш Іран ператворыцца ў каменны век»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі34

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць