Прадстаўнікі Следчага камітэта Расіі паднялі заснавальніка Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага ўначы, нібыта каб правесці ператрус па справе аб махлярстве са сродкамі партыі «Саюз правых сілаў» (СПС) сем гадоў назад. Пра ператрус паведаміў адвакат Навальнага Вадзім Кобзеў у сваім твітары.
Як удакладняе ІТАР-ТАСС, раней па гэтай справе Навальный праходзіў сведкам.
Крымінальная справа аб махлярстве са сродкамі СПС была заведзеная два гады назад і цягнецца ў млявым рэжыме.
Навальны застаецца пад хатнім арыштам па іншай справе — так званай справе «Іў Рашэ», па якой яго і ягонага брата Алега абвінавачваюць у махлярстве.

Каментары