За мінулыя суткі ў ходзе аперацыі ўкраінскіх войскаў у Луганскай вобласці загінулі каля 20 узброеных сепаратыстаў і двое вайскоўцаў, паведаміў афіцыйны прадстаўнік антытэрарыстычнай аперацыі Уладзіслаў Селязнёў.
Паводле паведамлення Селязнёва ў Facebook, забітыя былі членамі «банды баевікоў з Луганска, расійскімі наймітамі, якія ў апошні час дыслакаваліся ў горадзе Антрацыт». Паводле яго слоў, сепаратысты спрабавалі прарваць ачапленне АТА.
У той жа час ўкраінскія СМІ паведамляюць, што ўвечары ў чацвер у Луганскай вобласці была падарваная чыгунка, цяпер на ўчастку закрыты рух цягнікоў.
Каментары