Культура1616

На рок-канцэрце ў Пецярбурзе ў падтрымку Украіны выступала толькі Арбеніна; а Міхалок і Шаўчук гучных заяваў не рабілі

Ад канцэрту «Чартова дюжіна» ў Санкт-Пецярбургу 6 сакавіка многія чакалі публічных выступаў рок-зорак наконт сітуацыі ва Украіне. Але зоркі вырашылі не падымаць тэму вельмі актыўна, паведамляе lenoblinform.ru.

Мерапрыемства, у якім узялі ўдзел гурты «Ленінград», «Начныя снайперы», «Ляпіс Трубяцкі» і «ДДТ», рызыкавала ператварыцца ў публічную трыбуну для выказвання артыстамі грамадзянскай пазіцыі.

Але адзіная, хто адкрыта звярнуўся да ўладаў са сцэны і заклікала не сварыць народы, стала расійская спявачка беларускага паходжання Дыяна Арбеніна («Начныя снайперы»).

У пачатку свайго выступу яна сказала, што прысвячае гадзінны сэт нашым братам-украінцам.

Падчас выканання песні «Караблі» сказала: «Калі вы мяне чуеце, дайце нам нармальна жыць, выхоўваць дзяцей, хадзіць на працу! Не сварыце нас, калі ласка, не сварыце нашы народы!»

Лідар «Ляпіса Трубяцкога» Сяргей Міхалок стаў ледзь не самым чаканым артыстам гэтага вечара — так на прыхільнікаў падзейнічала навіна аб магчымую адмену канцэрта ў Пскове.

Але Міхалок не сказаў ні слова пра Украіну. Затое двойчы падкрэсліў сяброўства расійскага і беларускага народаў — у прыватнасці, гарадоў-герояў Мінска і Санкт-Пецярбурга, зазначае lenoblinform.

Але ў фінале канцэрту Міхалок не стрымаўся, заклікаў «не спраўляць натуральныя патрэбы бензінам, калі вакол столькі крыніц агню» і пажадаў «міру добрым людзям».

Юрый Шаўчук, які закрываў мерапрыемства, з'явіўшыся на сцэне, толькі лаканічна сказаў: «Няхай жыве свабодная музыка». Больш ад лідара ДДТ ніякіх рэзанансных выказванняў народ так і не дачакаўся.

Застаўся ў баку ад «палітычных намёкаў» і Сяргей Шнураў, які лічыцца адным з самых скандальных рок-выканаўцаў дзякуючы нецэнзурнай лаянцы са сцэны.

Каментары16

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць