Гісторыя2424

Станіслаў Шушкевіч: Я лічыў Кебіча паплечнікам, з якім рабіў адну справу

Прэзентацыя беларускамоўнага выдання кнігі Станіслава Шушкевіча «Маё жыццё, крушэнне і ўваскрашэнне СССР» прайшла ў Мінску.

Першы жанр, які асацыіруецца з такой кнігай — мемуары. Але Шушкевічу ён недаспадобы.

«Напісанне мемуараў — канец дзейнасці, – кажа ён. – Мемуары пішуцца, калі аўтар ляжыць на печы і дае парады. Ніякіх парадаў у мяне няма».

Штуршком для напісання «Майго жыцця…» сталі ўспаміны Вячаслава Кебіча «Спакушэнне ўладай». Прачытаўшы яе, Шушкевіч зразумеў: маўчаць нельга, бо былы прэм'ер адмовіўся ад Белавежскіх пагадненняў, якія спярша падтрымліваў.

«Лічыў Кебіча паплечнікам, з якім рабіў адну справу. — сказаў Шушкевіч. — А ён усяго адрокся і добра жыве».

Зрэшты, галоўнае справа ў жыцці экс-спікера, зусім не Белавежскія пагадненні, а вывад ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі. Пасля падпісання пагаднення ў Віскулях ён зрабіў перад журналістамі адпаведную заяву. «Працэс цягнуўся да канца 1995 — пачатку 1996 года, — згадвае Шушкевіч. — Былі неаднаразовыя спробы перашкодзіць рэалізацыі. Але іх забракавалі, бо ўсе адпаведныя дакументы былі падпісаны.

Спярша Станіслаў Станіслававіч спадзяваўся надыктаваць кнігу знаёмай журналістцы, якая б зрабіла яе літаратурную апрацоўку. Але калі ў той не ўдалося, быў вымушаны пісаць і набіраць тэкст сам. Аўтар спадзяваўся спярша выдаць кнігу ў Беларусі.

Адзін з выдаўцоў, які ўзяўся за падрыхтоўку рукапісу, неўзабаве вярнуў яе са словамі: «Калі з'явіцца ваша кніга, гэта будзе апошняе, што я выдам».

Таму спярша «Маё жыццё» з’явілася ў Маскве ў выдавецтве «Распэн». А потым аўтар сам пераклаў кнігу на беларускую мову (рэдактар Міхась Скобла).

Шушкевіч мяркуе, што цяпер людзі не любяць чытаць доўгія кнігі. Таму ў кнізе ёсць і ўспаміны, і невялікія апавяданні. Адна з частак складаецца з фотаздымкаў і подпісаў да іх.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце35

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце35

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць