Меркаванні5353

Алексіевіч: Пра палітвязняў гавораць «толькі праваабаронцы, людзі ў нацыянальных аб’яднаннях і пісьменнікі»

Пісьменніца прэзентавала сваю кнігу ў Берліне і адказала на пытанні.

Пісьменніца Святлана Алексіевіч прэзентавала ў Берліне сваю новую кнігу «Час сэканд-хэнд». Амаль гадзіну яна адказвала на пытанні вядучай. Прапануем некаторыя адказы пісьменніцы.

«У мяне ў кнізе ёсць аповед дзяўчыны, якая ўдзельнічала ў Беларусі ў падзеях супраць Лукашэнкі. І калі настаўнік у школе даваў ім «Архіпелаг Гулаг», то яна не чытала. Яна рашыла, што гэта тоўстая, нудотная кніга ды і каму цікавая гэтая гісторыя: хто сёння будзе адзяваць чалавеку ў турме пакет на галаву?

Аднак следчы выклікаў яе і сказаў: не будзеш гаварыць — ножку венскага крэсла ў задні праход — і загаворыш, як міленькая. Мы з ёй гаварылі аб тым, чаму свабода не перадаецца, а ножка венскага крэсла перадаецца?

Я не думаю, што Лукашэнка сам даваў загад на гэта (жорсткасць — Аўт.). Але калі па ўсёй краіне пачаліся арышты, людзі імгненна ўзгадалі, што трэба рабіць: КДБ пачало арыштоўваць, людзі сталі даносіць, а іншыя людзі сталі баяцца. Сталінская машына завялася імгненна…»

Пра свабоду і пакуту

«Самае вялікае пытанне, якое ў мяне засталося на працягу ўсёй кнігі: чаму такая вялікая пакута нашых народаў не канвертуецца ў свабоду? Чаму мы столькі пакутавалі?..»

У рускай літаратуры паміж Салжаніцыным і Шаламавым ёсць вялікая спрэчка. Салжаніцын казаў, што лагер ачышчае чалавека — той выходзіць адтуль моцным.

Шаламаў сцвярджаў, што лагер разбэшчвае чалавека: калі чалавек выходзіць адтуль, то ён можа жыць толькі ў лагеры. Як выявілася, Шаламаў меў рацыю: чалавек, які ўвесь час жыў у лагеры, ён і будуе пасля толькі лагер, не ведаючы, што можна пабудаваць іншае.

Я думаю, што тут вялікая віна нашай інтэлігенцыі, бо мы замаўчалі. Замест нас на трыбуны выйшлі генералы, бандыты, алігархі, палітыкі. Нас паралізавала немата — мы cаступілі сваё месца.

Мне ж заўсёды здавалася, што чалавек, які выйшаў з кухні, дзе столькі гаварыў пра свабоду, — ён павінен быў працягнуць гэты шлях».

Пра боязь сістэмы

Апісваючы забарону «Архіпелага Гулаг» і падзеі 1991 года, пісьменніца ўзгадала: «Сёння мы здаемся сабе наіўнымі, таму што ўяўлялі, што свабода будзе вельмі хутка. І для яе, для свабоды не было нічога акрамя, як пасля высветлілася, нашых мараў. Калісьці ж цэлыя пакаленні саджалі ў турму толькі за тое, што яны распаўсюджвалі «Архіпелаг ГУЛАГ».

І сістэма баялася. Ёй здавалася, што калі людзі прачытаюць гэтую кнігу, то ўсё ўзарвецца. І вось адбылася перабудова. 90-я гады. Надрукавалі Шаламава, «Архіпелаг ГУЛАГ», але ўсе беглі паўз гэтыя прылаўкі, не гледзячы на іх… Людзі беглі каштаваць «новае жыццё». Я лічу, што праўда пра Гулаг спазнілася на некалькі пакаленняў.

Аднак разам з тым мінулае для нас — гэта нейкае табу, яго баяцца. Яго баіцца не толькі Пуцін, улада — яго баіцца само грамадства. (…) Бо калі ў СССР забраць перамогу, то застанецца адзін Гулаг.

Ведаеце, прасцей за ўсё вымавіць гэту мантру, што вінаваты Пуцін, вінаваты Лукашэнка — насамрэч усё глыбей. Гэта ідзе нейкая ўнутраная замова грамадства на рэстаўрацыю нейкага новага варыянта Савецкага саюза — адзінай ідэі».

Пра страх і «пах крыві»

«Я жыву ў Мінску. Пасля пратэстаў супраць выбараў было арыштавана каля тысячы чалавек — некаторыя застаюцца зняволенымі і па сёння.

Але з кім не загаворыш на вуліцы, ці са знаёмымі — не з майго кола, а з нармальнага — ніхто пра гэта не гаворыць і не думае. Пра іх гавораць толькі праваабаронцы, людзі ў нацыянальных аб’яднаннях, пісьменнікі — такая тоненькая частка грамадства.

Народ жа заняты тым, як купіць старэнькую машыну, з’ездзіць у Егіпет, вывучыць дзяцей, ён заняты жыццём. На вуліцу выходзіць у вялікіх гарадах — Маскве і Пецярбургу — частка паспяховых маладых людзей і студэнты.

Ведаеце, гэта нейкая нашая бездапаможнасць перад сучаснасцю. Адзінае адрозненне нашых праблем ад вашых праблем у тым, што калі вось так гаворыш у аўдыторыі ў Расіі, то адчуваецца якісьці «пах крыві». У нас заўсёды небяспека крыві. У нас няма страху перад смерцю. Гэта неяк генетычна перадаецца і гэта дзіўная рэч».

Пра будучыню, якую нельга прадказаць

«У кнізе я хацела паказаць рэальнае жыццё, як мы жылі. Гэта не было так, што мы ўсё сядзелі скукожаныя.

Гэта не было маўчаннем. Гэта было імкненнем прасцей пражыць сваё жыццё. І гэта было ўяўленне ідэалістычнага. Я гэтаксама, як і мае аднакласнікі, марыла паехаць на БАМ (усміхаецца — Аўт.)…

Я зразумела, што «хімічна чыстага» зла не існуе. Мой вопыт пяці кніг, дзе на працягу сарака гадоў я адсочвала вобраз савецкага чалавека, проста чалавека, гаворыць пра тое, што тая машына, што была ў нас, яна пераўтварала: чалавек мог быць ахвярай, а пасля і катам.

Зло ў чалавеку невідавочнае. Калі я пачала размаўляць з людзьмі, то выявілася, што зло амаль у кожным з нас. І гэта адская праца: супрацьстаяць злу ў сабе. І гэта неабавязкова павінен быць 1937 год…

Мне цяжка сказаць, якой будзе будучыня. Толькі Чэхаў мог дазволіць сабе сказаць, што праз сто гадоў будучыня будзе цудоўная (яго героі гэта часта паўтараюць). Я паўтару толькі тое, што мы не ведаем, якім будзе чалавек і якімі мы будзем. Будучыню сёння нельга прадказаць».

Каментары53

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Пажары ў расійскіх партах. Што пацярпела ад удараў украінскіх беспілотнікаў3

Дырэктарка турфірмы не пазнала беларускую мову, калі віншавала з Днём яднання Беларусі і Расіі. І працягвае сябе закопваць19

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль3

Колькі каштуе леў і дзе купіць вярблюда? Беларуска 18 гадоў таму пераехала ў вёску і завяла заасад

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

Іран за месяц вайны нарасціў экспарт нафты, адначасова абмежаваўшы канкурэнтаў4

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў13

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць