Грамадства

«Паміж» «Першацветам» І «Четвером»

Часопіс Беларускага калегіюма «Паміж» існуе ў міжрэчышчы менскага літаратурнага жыцьця. 5 верасьня адбылася прэзэнтацыя шостага нумара «Паміж» — бадай, самага «зорнага» па складзе.

Быў некалі такі дзяржаўны літаратурны часопіс — «Першацвет», створаны на пачатку 90‑ых у якасьці дадатку да «Чырвонай зьмены». А ва Ўкраіне быў і ёсьць часопіс «Четвер» — недзяржаўны, але сугучны з дзяржаўным пазытыўным смакаваньнем маладой літаратуры. Часопіс Беларускага калегіюма «Паміж» існуе ў міжрэчышчы менскага літаратурнага жыцьця. 5 верасьня адбылася прэзэнтацыя шостага нумара «Паміж» — бадай, самага «зорнага» па складзе.

Стан «паміж» — увогуле стан няўдзячны: гэта стан пошуку, а знайсьці можна і ня тое. Гадоў колькі таму першыя навучэнцы аддзяленьня філязофіі & літаратуры БК, пашыраючы палятывізм гэтай навучальнай установы, вынайшлі назоў часопіса, каб пераказаць гэтым кароткім слоўным сымболем стан інтэлектуяльнага падмурку свайго пакаленьня. Пакаленьня, што пасьпела ў цывілізаваных умовах скончыць «коласаўскі» ліцэй, надыхацца ўведзенай у статус дзяржаўнасьці беларушчынай, закараскацца ў гурбы сьвежых кніжак, выдадзеных на роднай мове — і паступова асэнсаваць скон эпохі беларускай разьняволенасьці. Для тагачасных стваральнікаў творчага інкубатара — цяпер культуроляга Алі Сідаровіч, паэткі Марыі Барадзіной, перакладчыцы Тацяны Урублеўскай, празаіка Элы Кулеш — ставалася натуральным знаходзіць сябе сярод абрынутых на маладыя галовы спадчыны «Тутэйшых», эмігранцкай літаратуры, новатвораў «Бум‑Бам‑Літа», прынесенай выкладчыкамі ЭГУ заходняй філязофіяй ды дыскурсамі Акудовіча з Бабковым.

Цяперашнія навучэнцы БК ды аўтары часопіса «Паміж» — гэта іншы сьвет. Гэта пакаленьне, брутальнасьць рэчаіснасьці якога робіць другаснымі кніжныя каштоўнасьці, а з колішняй палітры арыентыраў пакідае найзначнейшыя. Пакаленьне, да якога заходняя культура наблізілася так шчыльна, што жаданьне перакладаць мацнейшае за жаданьне прамаўляць сваё. Ня дзіва, што на старонках нумара гучаць галасы Трумэна Капотэ ды Ані Самон, у прысутнасьці якіх ужо згаворанымі падаюцца натуральныя беларускія рэфлексіі. Дый сам Беларускі Калегіюм цяпер, як з’ява, апынуўся на тэрыторыі паміж — паміж упарадкаванай некалі сістэмай нацыянальных каштоўнасьцяў, якая для маладых інтэлектуалаў маральна састарэла, ды звычайным жыцьцём краіны, што ўпрыгожыла існаваньне гэтых самых маладых інтэлектуалаў лёгкім вэлюмам білінгвізму. Цяперашнія навучэнцы БК прыходзяць у прастору паміж са звычайнага побытавага жыцьця, у якім большасьць кніжак чытаецца па‑расейску, а музыка слухаецца пераважна па‑ангельску. Ды прастора паміж стае зрэалізаванай прагай альбо аддаць належнае беларушчыне, альбо пашукаць свае кропкі ўзаемадачыненьня зь ёй. Часам адно на пляцоўцы паміж і магчыма пакінуць свае творы, вырабленыя па‑беларуску.

Прзэнтацыя шостага нумару часопіса «Паміж» адбылася на беразе возера Драздах, пад восеньскім сонейкам, пачаўшыся прамовай філёзафа Пётры Рудкоўскага, імпэтным чытаньнем новых вершаў Андрэем Хадановічам, Глебам Лабадзенкам, Вікай Трэнас ды сьпевамі Тацяны Беланогай, а скончылася пэрфомансам ад пана Скіргайлы ды спажываньнем ля вогнішча ўлюбёнага калегіюмаўскага харчу — піва з сасіскамі.

Знайсьці шосты нумар часопіса «Паміж» можна на выставе Сядзібы БНФ, у галерэі «Падземка», кнігарні «Веды», а таксама на гарадзкіх кніжных кірмашах.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

«У свой час я зрабіў памылку». Трохразовы футбаліст года Беларусі Ігар Стасевіч запісаў пакаяннае відэа13

У Вільні набіраюць дзяцей у нулявы клас беларускай гімназіі — палову ўжо знайшлі, але пільна трэба яшчэ пяцёра7

На аўтазапраўцы ў Беларусі пачаў працаваць робат Цікавік3

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы29

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

На трасе ў Лепельскім раёне будуюць тунэль для ласёў. Трэба толькі пераканаць жывёл ім карыстацца

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць