Прэм’ера казкі адбылася 11 мая.
Чэшскі драматург Рэнэ Левінскі напісаў п’есу «Праляцець скрозь вясёлку» паводле «Казкі для Даніка», напісанай Андрэем Саннікавым.
Прэм’ера спектакля «пра сяброўства, мары і перамогу над ворагамі» прайшла 11 мая ў Наіўным тэатры горада Ліберэц.
Галоўныя героі п’есы — мышы, якія маюць і свайго паэта і нават свайго гуру, «майстра на ўсялякія штукі». Эпіграф п’есы гучыць так: «Калі ты мыш і верыш ва ўласныя сілы, то праляціш і праз дзюрачку ў сыры».
«Рэнэ напісаў дзівосную п’есу. Як ён сам мне сказаў, пісаў яе для сваёй трохгадовай дачкі Ханэлі. Такім чынам п’еса атрымалася для Данькі і Ханэлькі. — піша Андрэй Саннікаў у сваім фэйсбуку. — Выдатны чалавек, дырэктар наіўнага тэатра Станіслаў Доўбрава запрасіў мяне на прэм’еру, якую прымеркавалі да дня народзінаў Даніка. На жаль, Іра адбывае тэрмін, і Данька не змог трапіць на прэм’еру».
Па словах Андрэя Саннікава,
ужо з’явіўся беларускамоўны пераклад «Праляцець праз вясёлку», зроблены Сяргеем Сматрычэнкам.
Каментары