Улада3131

Партыя БНФ возьме паўнавартасны ўдзел у мясцовых выбарах 2014 года

Партыя БНФ мае намер узяць паўнавартасны ўдзел у кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў, якія пройдуць не пазней за 23 сакавіка 2014 года, каб «паказаць грамадству праграмную і персанальную альтэрнатыву цяперашнім уладам»,
гаворыцца ў рашэнні, прынятым 6 красавіка на пасяджэнні сойма партыі ў Мінску. Пры гэтым удзел у мясцовых выбарах Партыя БНФ разглядае ў якасці чарговага этапу падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.

Паводле слоў старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, вопыт удзелу ў папярэдніх кампаніях па выбары дэпутатаў мясцовых саветаў і Палаты прадстаўнікоў сведчыць, што ў сённяшніх умовах выбары ў Беларусі не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі.

У той жа час, мяркуе сойм,

удзел у выбарах уяўляе легітымную магчымасць для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі, што можна выкарыстаць у якасці элемента кампаніі па вызначэнні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года.

На мясцовых выбарах Партыя БНФ будзе імкнуцца як мага шырэй выкарыстоўваць магчымасці па вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі розных узроўняў, а таксама працягваць працу па правядзенні лакальных і агульнанацыянальных кампаній у абарону інтарэсаў грамадзян Беларусі.

«Выбары здольныя стаць кампаніяй, у якой мы можам паказаць насельніцтву наш патэнцыял і прапановы», —
лічыць Янукевіч. Ён таксама адзначыў, што «ёсць пэўная верагоднасць, што мясцовыя выбары могуць адбыцца ў студзені 2014 года, а дата іх правядзення — прызначана ў кастрычніку гэтага года».

Каментары31

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд9

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд9

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць