Улада1313

Крэймэр заклікаў ЕС да санкцый супраць «Беларуськалія»

Кіраўнік праваабарончай арганізацыі Freedom House заклікаў да санкцыяў у адносінах да «Беларуськалію» і іншых беларускіх канцэрнаў, каб прымусіць Менск вызваліць палітвязьняў.

Заява прагучала на сэмінары «Амэрыкана-беларускія адносіны: правы чалавека і дыпляматыя», які прайшоў у Джорджтаўнскім унівэрсытэце ў Вашынгтоне 25 сакавіка.

Дэйвід Крэймэр заявіў, што рэжым Лукашэнкі працягвае гандляваць зброяй з краінамі-ізгоямі і парушаць фундамэнтальныя прававыя прынцыпы дэмакратычнай дзяржавы,
аднак у арсэнале ЗША і Эўразьвязу яшчэ ёсьць нявыкарыстаныя мэтады ціску на беларускія ўлады дзеля таго, каб тыя выпусьцілі зь беларускіх турмаў 11 палітычных зьняволеных і правялі ў краіне дэмакратычныя пераўтварэньні.

Адной з такіх мер узьдзеяньня, паводле кіраўніка Freedom House, можа стаць накладаньне эканамічных санкцыяў на буйныя беларускія канцэрны, у прыватнасьці, на «Беларуськалій».

«Бясспрэчна, прадпрыемства «Беларуськалій» — адно зь іх. Тым ня менш Эўрапейскі Зьвяз таксама павінен перагледзець свае гандлёвыя адносіны зь Беларусьсю ў цэлым, бо павелічэньне аб’ёму гандлю падрывае эфэкт санкцыяў, уведзеных самім жа ЭЗ.

Эўразьвяз зрабіў выдатную працу, што тычыцца санкцыяў, аднак гандаль зь Беларусьсю, гэта значыць — з Лукашэнкам, адбіваецца на эфэктыўнасьці зробленых захадаў».

На думку Крэймэра, Лукашэнка становіць пагрозу ня толькі дэмакратычнаму разьвіцьцю сваёй уласнай краіны, але і міжнароднай супольнасьці, бо ягоны рэжым працягвае пастаўляць зброю ў недэмакратычныя дзяржавы:

«Лукашэнка прадае зброю рэжымам-ізгоям. Існуюць асьцярогі адносна нарошчваньня Беларусьсю збройных арсэналаў, нягледзячы на тое, што краіна адмовілася ад сваіх запасаў ядзернай зброі пасьля распаду Савецкага Саюзу. Мне здаецца, мы павінны быць занепакоеныя адносна таго, што мадэль Беларусі пад кіраўніцтвам Лукашэнкі можа быць узятая за прыклад у іншых краінах. Гэта значыць, што яго рэжым пагражае ня толькі тым, хто жыве ўнутры краіны, але і за яе межамі».

Між тым дырэктар Эўрапейскага аддзелу пры Бюро па пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дзярждэпартамэнту ЗША Майкл Уехара, які таксама прысутнічаў на мерапрыемстве, заявіў «Голасу Амэрыкі», што ў сувязі з сытуацыяй, якая склалася, урад ЗША паставіў перад рэжымам Лукашэнкі шэраг простых умоў:

«У адносінах зь Беларусьсю абставіны склаліся так, што рэпутацыя беларускіх уладаў настолькі дрэнная, што мы вылучылі шэраг умоў, згодна зь якімі Беларусь павінна пачаць адпавядаць некаторым патрабаваньням, перш чым зь ёй будзе ўсталяваны дыялёг. Беларускія ўлады ведаюць пра тое, чаго мы ад іх чакаем, ведаюць нашы ўмовы. Як толькі яны будуць выкананыя, мы зноў зможам пачаць нармальны дыялёг. Беларусь — адзіная краіна, у якой з-за патрабаваньняў мясцовых уладаў мы былі вымушаныя зьнізіць колькасьць супрацоўнікаў нашай амбасады. У нас нават няма амбасадара ў гэтай краіне, а мець нармальны дыялёг пры адсутнасьці амбасадара адной з краін вельмі складана».

Уехара таксама заўважыў, што з прыходам Джона Кэры на пасаду дзяржсакратара палітыка ЗША ў дачыненьні да Беларусі ня зьменіцца:

«Злучаныя Штаты пасьлядоўна заклікалі ўрад Беларусі правесьці ў краіне зьмены ў галіне правоў чалавека, пашырыць палітычную прастору, а таксама ўзмацніць сыстэму стрыманьняў і проціваг ва ўладзе. З прыбыцьцём Джона Кэры ў Дзярждэпартамэнт палітыка ЗША ў дачыненьні да Беларусі застанецца бязь зьменаў».

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі8

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне афармляюць беларускія ДНЖ, каб ездзіць на аўто на беларускай рэгістрацыі. У чым сэнс?6

Учора ў Беларусі было да +20°С

«Мы пакінем Іран вельмі хутка». Трамп анансаваў заканчэнне вайны незалежна ад таго, ці будзе здзелка з Іранам5

Чаму на Блізкім Усходзе так шмат нафты?2

Сенсацыя дня — Італія прайграла Босніі ў серыі пенальці і не едзе на чэмпіянат свету па футболе5

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі15

Калібры штодня выпіваюць эквівалент паўлітра піва. Як ім удаецца пры гэтым не п'янець?1

Ругінене: Для перамоў з Беларуссю ўжо нават прызначаны чалавек20

У Францыі з аўкцыёну прадаюць аўтэнтычны кавалак Эйфелевай вежы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі8

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць