Грамадства4040

Зісер: Мы больш не хочам, каб Чудзянцоў працаваў у нас. Чудзянцоў: Рыхтую суд з «Нашай Нівай»

Чашу цярпення ўласніка партала Тут.бай перапоўнілася, калі ў Фэйсбуку з’явіліся новыя прынтскрыны з чарговымі нецэнзурнымі звадамі рэпарцёра Чудзянцова (Зуева) з ягонымі блогерамі-апанентамі.

«Нам тоже очень жаль с ним расставаться (потому и дали вчера последний шанс), но мы больше не хотим, чтобы он работал у нас, и не за его прошлое, а за его настоящее», — з горыччу прызнаў Юры Зісер у часе анлайн-канферэнцыі з інтэрнаўтамі 28 лютага.

Сам Чудзянцоў аднавіў свой раней выдалены акаўнт у Фэйсбуку і там рубіцца са сваімі немезідамі.

«И, кстати, «Наша нiва» уже может начинать готовиться к судебному иску, — пагражае ён.
— Причина — публикация клеветы в отношении меня и разглашения сведений о частной жизни гражданина. Не переключайтесь. Будет интересно».

Нагадаем, усё пачалося з заявы: «Буду откровенен: вопрос, сколько я заработаю в следующем месяце и чем буду кормить свою семью, волнует меня куда больше, чем какие-то там политзаключённые,
которые, будем уж откровенны, сами очень старательно нарывались, чтобы таковыми стать», — гэта напісаў у сваім Фэйсбуку журналіст Тут.бая Уладзімір Чудзянцоў 24 лютага. Такім чынам ён абараняў пазіцыю свайго працадаўцы Юрыя Зісера ў ягонай палеміцы з рэдактаркай Хартыі-97 Наталляй Радзінай.

Гэтыя заявы зачапілі блогераў і таму, што яны «да болю штосьці нагадалі» і таму, што зусім нядаўна Чудзянцоў займаў дыяметральна супрацьлеглую пазіцыю. У 2011 ён гаварыў і пісаў аб патрэбе эканамічных санкцый, бо «біць трэба па самым балючым месцы».
Ён таксама казаў, што «ў нармальнага чалавека душа баліць за кожнага палітвязня ў свеце». І нават правакатыўна сцвярджаў, што прычына спаду «маўклівых пратэстаў» у тым, што «мы зноў спрабуем ісці бяззбройнымі супраць узброеных».

Цяпер жа Чудзянцоў пісаў: «Крутимся, развиваемся, растём и отлично зарабатываем, несмотря на «кровавую диктатуру», которая на самом деле не такая уж диктатура и не такая уж кровавая».

Дык ху із містар Чудзянцоў? — задаўся пытаннем блогер Хведар Паўлючэнка.

Паўлючэнка ўрэшце знайшоў: аказваецца, людзі мала ведаюць пра Чудзянцова, бо Чудзянцоў не заўжды быў… Чудзянцовым. Раней ён пісаў пад прозвішчам Зуеў. Прычым Зуеў апублікаваў паклёпніцкі артыкул на аднаго з лідараў апазіцыі, Генадзя Карпенку. Карпенка праз 3 гады пасля таго памрэ ад інфаркту.

У адказ на выкрыцці Чудзянцоў мацерна аблаяў шэраг сваіх крытыкаў.

Працадаўца Чудзянцова Юрый Зісер зрэагаваў на кантраверсію імгненна. Ён прынёс прабачэнні за Чудзянцова, але паабяцаў не звальняць яго.

«Спадарства, я таксама не заўсёды згодны з тым, што піша сп. Чудзянцоў. Многія яго выказванні я не падзяляю. Але звальняць яго «за біяграфію» мы лічым як мінімум неправамерным. Сёння Уладзімір пакаяўся перад топ-мэнэджарамі Tut.by і атрымаў апошняе кітайскае папярэджанне.

Дасягнута дамоўленасць, што пры паўторы падобных эпізодаў ён напіша заяву аб сыходзе. Погляды людзей маюць тэндэнцыю эвалюцыянаваць».
Аднак новыя выбрыкі выклікалі больш жорсткую рэакцыю сп.Зісера.

Каментары40

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць