Улада

Былога зяця Казуліна вінавацяць у выманьванні крэдыту

Пракуратура накіравала справу бізнэсоўца Зьмітра Сянька, які быў мужам Вольгі Казулінай, у суд Цэнтральнага раёну сталіцы.

Пракуратура накіравала справу бізнэсоўца Зміцера Сянько, які быў мужам Вольгі Казулінай, у суд Цэнтральнага раёну сталіцы. Ён ачольваў фірму «Алькаціў», якая вырабляла масла пад брэндам «Залацістае».

На пачатку 2004 года фірма атрымала крэдыт у мільён долараў пад 12 адсоткаў гадавых, аднак праз пэўны час банк у аднабаковым парадку падвысіў стаўку спачатку да 18, а потым да 25 адсоткаў. У выніку фірма збанкрутавала.

Зміцер Сянько два гады намагаўся даказаць, што вярнуў бы крэдыт, калі б банк не змяніў умовы, і нават выкрыў, што кіраўніцтва банка падрабіла яго подпіс на дакументах, паводле якіх ён даваў згоду на падвышэнне стаўкі. Аднак скаргі бізнэсмена ў Камітэт дзяржкантролю, Пракуратуру, КДБ заставаліся без разгляду. Калі суд прызнае Зміцера Сянько вінаватым, яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 до 5 год.

Радыё Рацыя

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць