Грамадства1010

Лукашэнка прапаноўвае карэнную мадэрнізацыю навуковай сферы

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі наспела неабходнасць карэннай мадэрнізацыі не толькі эканомікі, але і навуковай сферы. Пра гэта ён заявіў, уручаючы 25 студзеня дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

«Мы не можам дазволіць сабе распыляць сродкі дзеля задавальнення чыста акадэмічнай цікаўнасці.

Беларуская навука павінна быць заточана пад патрэбнасці нашай суверэннай дзяржавы і стаць больш кампактнай па сваёй структуры», —
сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле меркавання Лукашэнкі, важна выразна вызначыць, у якіх стратэгічна значных кірунках трэба весці даследаванні самім, дзе мэтазгодна кааперавацца з замежнымі калегамі, а дзе выгадней закупляць замежныя распрацоўкі.

«Навука аб грамадстве, аб чалавеку павінна даваць нам глыбокае разуменне тых глабальных пераўтварэнняў, якія адбываюцца ў свеце і якія не могуць не закранаць нас. Паглядзіце, як радыкальна змяніўся свет, якія каласальныя інфармацыйныя патокі ўздзейнічаюць на кожнага чалавека. Разам з прагрэсіўнымі рэчамі яны ствараюць нябачаныя раней магчымасці для маніпуляцыі як асобнай асобай, так і вялікімі масамі людзей», — адзначыў прэзідэнт. Паводле яго слоў, прырода ўсіх гэтых з`яў патрабуе глыбокага вывучэння, з тым каб узяць ад новай камп`ютарнай цывілізацыі ўсе яе выгады і абараніць сябе ад новых пагроз.

Лукашэнка адзначыў, што неабходна значна павысіць ролю навукі ў падрыхтоўцы кіраўнічых рашэнняў, планаў, прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Ён падкрэсліў, што для вырашэння гэтых маштабных задач патрабуюцца сучасныя, творча думаючыя даследчыкі.

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што сёння актуальнай стала праблема змены навуковых пакаленняў.

У ВНУ сярэдні ўзрост доктара навук складае 61 год, а кандыдата — на 10 гадоў менш.
Памяншаецца колькасць ахвотных паступаць у аспірантуру. «У чым заключаецца галоўная праблема? Ці вінаватыя тут толькі нізкія стыпендыі і зарплаты вучоных-пачаткоўцаў і іншыя матэрыяльныя фактары? Ці проста не наладжана сістэмная праца па прыцягненні ў навуку таленавітай моладзі?» — пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

«Часам наракаюць на тое, што на навуку ў нас накіроўваецца прыкладна 1% валавога ўнутранага прадукту, а за мяжой гэты паказчык даходзіць да 2, 3, 4%. Аднак значную долю гэтых фінансаў складаюць укладанні камерцыйных фірм, якія плацяць толькі за патрэбны ім вынік, — адзначыў прэзідэнт. — А нашы вучоныя пакуль ствараюць толькі інтэлектуальны прадукт, які далёка не заўсёды ператвараецца ў тавар. Больш за тое, даследчыкі і работнікі вытворчасці нават не могуць поўнасцю выкарыстоўваць сродкі інавацыйнага фонду».

«Давайце і мы будзем прагматыкамі.

Трэба дадаць фінансаў — знойдзем, дзе іх узяць.
Але толькі калі вы скажаце дакладна — куды і на што. І ў гэтым выпадку будзеце гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за інтэлектуальны і камерцыйны вынік», — падкрэсліў Лукашэнка.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць