Здарэнні3838

На МКАД насмерць збілі джыпера, які дапамагаў выцягваць з кювета чужую машыну

40-гадовы Сцяпан Трубачоў вяртаўся са спаборніцтваў, але ўстаў, каб дапамагчы іншым.

40-гадовы мужчына спыніўся і выйшаў з машыны, каб дапамагчы дастаць з кювета аўтамабіль, што вылецеў з трасы. Калі ён пачаў размотваць буксіровачны трос, яго збіла 32-гадовая жанчына на сваім аўтамабілі.

— ДТЗ адбылося 16 снежня каля 19 гадзін 25 хвілін, — паведамілі ў ДАІ Мінска. Жанчына на Ford Focus ехала па вонкавым колцы МКАД у кірунку ад Зацані да развязкі з праспектам Пераможцаў. На галалёдным участку яе вынесла за межы праезнай часткі і кінула на мужчыну. Мужчына атрымаў цяжкія траўмы — закрытую чэрапна-мазгавую траўму цяжкай ступені, закрыты пералом левай галёнкі, адкрыты пералом правай галёнкі — і ў стане траўматычнага шоку 3-й ступені і комы 3-й ступені быў шпіталізаваны. У 23.05 ён памёр у бальніцы.

У дачыненні да кіроўцы Ford распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК РБ «Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Імя загінулага — Сцяпан Трубачоў. Гэта адзін з арганізатараў у Беларусі спаборніцтваў па джып-трыале.

Ён вяртаўся дадому акурат з такіх спаборніцтваў у Барысаве. Ехаў на джыпе і меркаваў, што для яго не будзе праблемай дапамагчы аўто ў кювеце.

Джып-трыал — аўтамабільнае спаборніцтва, якое адбываецца на закрытай пляцоўцы са штучнымі і/альбо натуральнымі перашкодамі трасе, размешчанай на перасечанай мясцовасці і падзеленай на заліковыя секцыі.

Адзін са знаёмых Сцяпана па таварыстве джыпераў расказаў НН, што ў мужчыны быў свой джып «Судзукі Самурай». Але ў той вечар з Барысава ягонае аўто буксіравалі на жорсткай счэпцы на «Таёце». Адбуксіраваўшы аўто да бацькоў у пасёлак Зацань, на «Таёце» вяртаўся дадому ў Мінск.

Па словах знаёмага, Сцяпан Трубачоў заўсёды ў такіх сітуацыях спыняўся.

Відавочцы сітуацыі пішуць, што машыну ў гэтым месцы заносіла, бо там на дарозе ўтварыўся галалёд.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік5

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Усе навіны →
Усе навіны

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца5

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

Названы новы рэйтынг найлепшых рэстаранаў Беларусі. Вось хто ўвайшоў у топ-1012

Менш $1300 за «квадрат». У Мінску прадаюць дзве дзіўныя кватэры

Маджтаба Хаменеі па-ранейшаму ў цяжкім стане і без прытомнасці — The Times14

Трамп можа адкласці ўдары па цывільнай і энергетычнай інфраструктуры Ірана ў апошнюю хвіліну8

Шчыпач з Мёраў цягаў у суседзяў мабільнікі, але падняў стаўкі і паехаў ваяваць за Расію. І даваяваўся16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік5

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць