Архіў

Аніматар эміграваў

Стваральнік LLL-мультфільмаў Алег Мініч, якога абвінавацілі ў паклёпе на прэзыдэнта (арт.367 ч.2 Крымінальнага кодэксу) пакінуў Беларусь.

«Вельмі ўсё незразумела, адчуваю сябе між небам і зямлёю», — адказвае Алег па тэлефоне на пытаньне пра ягоныя справы. Ён стаіць на Майдане, дзе сьвяткуюць угодкі Аранжавай рэвалюцыі. На сцэну вось-вось павінна выйсьці Юлія Цімашэнка.

Алег не хацеў зьяжджаць з Горадні, аднак пасьля кансультацый з праваабаронцамі і допытаў у гарадзенскім КДБ кінуў усё. «Ішло да таго, што мяне пасадзяць на пяць год».

Дзякуючы менскім знаёмым Мінічу ўдалося пакінуць Беларусь ды зьехаць у Маскву. У расейскай сталіцы аніматар месяц жыў у гатэлях, зьвяртаўся ў праваабарончыя арганізацыі, але ніякай практычнай дапамогі не атрымаў. Давялося перабрацца ў Кіеў.

Жонка Галіна нядаўна езьдзіла ў Горадню — забраць прыватныя рэчы і высьветліць, ці пасунулася наперад сьледзтва. Высьвятленьне акалічнасьцяў справы працягнулі яшчэ на два месяцы, а тэхніку, канфіскаваную ў жніўні, вяртаць не зьбіраюцца. У Горадні Галіна адчувала віжаваньне за сабой.

Алег характарызуе свой стан як «завіслы». Украінскі аніматар Міхал Баркоўскі, які ў першыя дні выказваў салідарнасьць, адно толькі прапанаваў свае паслугі ў маляваньні мультфільмаў. Платныя.

19 лістапада беларускі аніматар браў удзел у выставе ўкраінскіх карыкатурыстаў «Карупцыя і права». «Я шчасьлівы, калі мне ўдалося расплюшчыць вочы людям на тое, што наша ўлада — ня страшная, а сьмешная», — кажа Алег.

Часу на тое, каб вызначыцца, у Мініча вобмаль — месяц. Менавіта столькі ён яшчэ можа прабыць ва Ўкраіне ў якасьці «турыста». «Палітычнага прытулку прасіць не хачу. Пра свае пляны цяпер нічога не магу сказаць». Мініч даў некалькі інтэрвію ўкраінскім журналістам і зьвярнуўся у філіял арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў», якая ўзялася напісаць зварот у ягонай справе ў Сэнат ЗША.

Праваабаронца Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла кажа, што, калі беларускі аніматар баіцца крымінальнага перасьледу, самы разумны крок — прасіць палітычнага прытулку.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску кампанію з 18 чалавек затрымалі на пікніку ў парку

У Мінску кампанію з 18 чалавек затрымалі на пікніку ў парку

Усе навіны →
Усе навіны

За 4 ліпеня Расія страціла 1290 вайскоўцаў забітымі і параненымі10

Музычны кіраўнік дзіцячага садка з Кармы разам з жонкай стаў зоркай сацсетак. Ужо нават бухога Ігара абышоў5

Свіння з'явілася і знікла ў тэлеграм-канале Дзмітрыя Мядзведзева7

«На тобе й кош і рыба». 81‑гадовая Вера запісала ўспаміны пра Давыд-Гарадок 1950‑х і зрабіла аўдыязапісы дарагой яе душы гаворкі13

Беларускі інтэрнэт пад ботамі: як іх распазнаваць і што з імі робяць20

«Камунізм — гэта сістэма-няўдачніца, і так будзе заўсёды». Трамп выступіў з прамовай на святкаванні 250‑годдзя незалежнасці ЗША17

70‑гадовы пенсіянер выдаў свой першы раман сам. «Тэа з Голдэна» стаў бестсэлерам

Трамп 1 гадзіну і 25 хвілін гаварыў з Пуціным2

Ці шкодна сядзець, закінуўшы нагу на нагу?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кампанію з 18 чалавек затрымалі на пікніку ў парку

У Мінску кампанію з 18 чалавек затрымалі на пікніку ў парку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць