Архіў

Выміраньне «вымяральнікаў»

Калі я пабачыў тое, што ў Малым Сітне засталося ад колішняй гаспадаркі наваполацкага заводу «Вымяральнік», падалося, што гэта — руіны разбомбленага Грознага. Піша Павал Севярынец.

Фэрма, дзе трымалі больш за сто кароваў, цяпер стаіць з прабітым дахам, бяз шыбаў і абсталяваньня. Пра кацельню, што ацяпляла палову навакольля, нагадвае толькі высозны комін, на які мясцовыя жыхары лазяць, каб злавіць мабільную сувязь. Ад трохпавярховага інтэрнату для супрацоўнікаў гаспадаркі засталася цагляная скрыня. Усё ўсярэдзіне — ад дашчанай падлогі да дзьвярных клямак — разрабавана. Дзіцячы летнік «Зорны» на маляўнічых берагах возера Ізмок — калісьці адзін з найлепшых у Беларусі — ужо як два гады знаходзіцца ў аварыйным стане. А калі глядзіш на цэх па вырабе бэтону — перад вачыма ажывае Берасьцейская крэпасьць. Такое ўражаньне, што будынак расстрэльвалі прамой наводкай, а абаронцы паміралі, але не здаваліся... Цяпер з гэтай цэглы ў Сітне муруюць печкі.

За часамі застою наваполацкі «Вымяральнік» быў звышсакрэтным прадпрыемствам савецкай «абаронкі» й вырабляў абсталяваньне для касьмічных караблёў. Працаваць сюды бралі толькі надзейных грамадзянаў зь бездакорнай біяграфіяй. У Сітне расказваюць, як вартаўнік, якому заманулася вынесьці з заводу мэталёвы ліст на ўваход у хату, выціраць боты (аказалася — плаціна), загрымеў у турму на тры гады. Ляснуў СССР — ляснула вытворчасьць. Цяпер «Вымяральнік» робіць машынкі для закатак у слоікі. Колішняя гаспадарка ў вёсках кінута на разрабаваньне згаладаламу насельніцтву.

Выміраньне «Вымяральніка» — індыкатар камуняцкае псыхалёгіі. З аднаго боку — жахлівае марнатраўства: не сваё — не шкада. Зь іншага — прага чужое маёмасьці, імкненьне да разбурэньня і жывёльны рэфлекс — цягнуць, што кепска ляжыць, у сваю нару.

А корпус інтэрнату так просіцца стаць шматканфэсійным хрысьціянскім цэнтрам, дзе знойдзецца месца і праваслаўнаму брацтву, і каталіцкаму хосьпісу, і пратэстанцкай місіі...

А былы цэх па вытворчасьці бэтону чакае прадпрымальніка, добрага гаспадара, які забясьпечыць будаўнічымі матэрыяламі навакольле.

А кацельня так патрэбная мясцовым уладам, каб абаграваць установы, турбазы, інтэрнаты...

А летнік — беларускай турфірме...

Колькі такіх вымерлых вымяральнікаў, закінутых вайсковых гарадкоў, турбазаў, гаспадарак, усяе інфраструктуры разбуранай імпэрыі па ўсёй Беларусі? А колькі грошай дзяржава траціць сёньня на будаўніцтва? Колькі атрымлівае ад прыватызацыі? Колькі прадпрымальнікаў гатовыя ўжо цяпер плаціць за практычна гатовыя офіс, цэхі, склады? Колькі хрысьціянскіх цэркваў і дабрачынных арганізацыяў нудзяцца без уласнага памяшканьня? Колькі яшчэ руплівыя, ашчадныя беларусы будуць трываць гэткае марнатраўства, разбурэньне й спусташэньне?

Каб на руінах вымерлых «вымяральнікаў» паўстала Новая Беларусь — у 2006-м абавязкова трэба перамагаць!

Малое Сітна

Каментары

Цяпер чытаюць

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы18

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Пякарня Brioche закрывае сваю ўстанову ў Новай Баравой1

У Маскве беларус на спорткары заляцеў на лесвіцу, якая вядзе ў падземны пераход метро1

Патрыярх Кірыл выдаў кнігу пра «метафізіку вайны», у якой пераможцаў вызначае Бог16

У Кіеве мужчына зарэзаў доктарку падчас праходжання вайскова-лекарскай камісіі3

У Мінкульце расказалі, якія палацы і сядзібы будуць аднаўляць найбліжэйшым часам2

Украіна страціла знішчальнік F-16, пілот катапультаваўся1

У Францыі ў кватэры жанчыны знайшлі парэшткі пяці немаўлят2

Старыя карпусы Мінскага гадзіннікавага завода чакае маштабная рэканструкцыя

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы18

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць