Прысуд па справе польскага дэзерціра Эміля Чэчкі, які здзекаваўся са сваёй маці, пакінулі без зменаў.

Чэчка яшчэ ў верасні быў асуджаны на 6 месяцаў абмежавання волі. На працягу года ён не мае права набліжацца да маці бліжэй, чым на 50 метраў і звязвацца з ёй. Суд абавязаў яго ўстрымацца ад злоўжывання алкаголем.
29 снежня апеляцыю разглядаў акруговы суд у Ольштыне, яго рашэнне канчатковае, піша pap.pl.
Гаворка ідзе пра «фізічныя і псіхалагічныя здзекі». Чэчка пераехаў у аднапакаёвую кватэру маці ў жніўні мінулага года. Ён злоўжываў алкаголем і тэрарызаваў яе, прымушаў удзень і ўначы сядзець на кухні. 7 мая ён збіў сваю маці (біў па галаве), пагражаў яе забіць. Эміль Чэчка тады затрымліваўся паліцыяй.
Нагадаем, што 16 снежня Чэчка збег у Беларусь і папрасіў палітычнага прытулку. У Польшчы выдалі ордар на яго арышт, на радзіме за дэзерцірства яму пагражае да 10 гадоў зняволення. Ён даў некалькі інтэрв'ю беларускім дзяржСМІ, дзе казаў, што ўдзельнічаў у расстрэлах мігрантаў і валанцёраў.
-
У ЗША знайшлі цела шасцігадовага хлопчыка — маці кажа, што з яго «выганялі дэманаў»
-
На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца
-
Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах
Каментары