Грамадства

Перараслі «рыбны імідж». Кампанія «Санта Брэмар» праводзіць рэбрэндынг

Карпаратыўным брэндам становіцца BREMOR, а прадуктовы застаецца без зменаў — «Санта Брэмар». «Рыбны імідж», які склаўся гістарычна, перастаў адлюстроўваць шырокую прадуктовую спецыялізацыю, тлумачаць у кампаніі.

Адзіны карпаратыўны брэнд BREMOR аб'яднае ўсё, чым займаецца кампанія, — ад вытворчасці прадуктаў харчавання да экалагічных праектаў і сацыяльных ініцыятыў.

Разам з назвай абновіцца і візуальны стыль. Замест элемента лагатыпа — «жанчыны з рыбай» — распрацаваны новы сімвал-сонца.

«Санта Брэмар» застанецца для абазначэння «сямейства прадуктаў». Рыба, морапрадукты, ікра, крабавыя палачкі будуць, як і раней, паступаць на паліцы крам пад маркай «Санта Брэмар» з ранейшым лагатыпам на ўпакоўцы.

Новы брэнд BREMOR закліканы паказаць маштабы шматпрадуктовай вытворчасці, якая выпускае больш за 1000 відаў прадуктаў у 13 катэгорыях: ад рыбы і ікры да бліноў, салатаў і марожанага, паведамляецца ў прэс-рэлізе кампаніі. Геаграфія паставак — 45 краін, прадукцыя прадстаўлена 15 гандлёвымі маркамі.

«За апошнія гады мы сталі адным з найбуйнейшых у Еўропе вытворцаў прадуктаў харчавання і, трэба прызнаць, «перараслі рыбны імідж», які доўгія гады нам дапамагаў. Задачы сталі больш сурʼёзнымі, глабальныя маштабы. Каб выразна пазіцыянаваць сябе на міжнародным рынку, мы і стварылі карпаратыўны брэнд, які будзе адлюстроўваць увесь бізнэс з яго дзясяткамі гандлёвых марак і катэгорый», — тлумачыць сутнасць зменаў дырэктар кампаніі BREMOR Сяргей Нядбайлаў.

BREMOR належыць набліжанаму да ўлады бізнэсоўцу Аляксандру Машэнскаму, які ўваходзіць у рэйтынгі самых багатых людзей краіны.

Машэнскі, Алексін, Пракапеня. Невядомыя факты пра бізнэсменаў з ТОП-10 новага рэйтынга

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрану з Гродна 97 гадоў — у 1945-м ахоўваў мост пад Ніжнім Ноўгарадам, а пасля вайны змагаўся з «бандэраўцамі»19

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»13

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць