Каментары да артыкула

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

  • Ніпаняткі
    19.05.2025
    Прабачце, а на першым здымку ў якой з чырвоных сукенак ёсць Тшаскоўскі?
  • Gorliwy Litwin
    19.05.2025
    Туск пра нямецкі і ўскосна пра пуцнскі. Але затое пра гендэрны, пра брусэльскі. Беларусы якія за эўра ліберальныя каштоўнасці павінны любіць яго палітыку бясплатна,з чыстага прынцыпу. Адкуль раптам гэты меркантылізм?
  • Directed by Robert Weide
    19.05.2025
    Gorliwy Litwin, ага, а яшчэ Trzecia Droga, пэошны Гертых, антыабортаўскі і прапэошны PSL плюс Халоўня, які сёньня заклікаў наўпрост галасаваць за Тшаскоўскага, але таксама супраць аборту (прама заяўляў на найноўшых дэбатах TVP, што аборт супярэчыць ягонаму сумленьню каталіка). Як заўсёды, Белы радуе «бліскучай» экспэртызай. Пачніце ўжо выкарыстоўваць Вашэцеву корку Клайпэдзкага бурсітэту па прамым прызначэньні – як падстаўку для кавы або дыванок для мышы.
  • Wnioski
    19.05.2025
    Directed by Robert Weide, może to będzie odkrycie, ale nie wszystko kręci się wokół aborcji. Jeśli nawet te wybory tego nie uświadomiły to nie wiem jakie jeszcze mogą.
  • Alex
    19.05.2025
    Ну если Беларусы считают что ПиС "наш слон", что ж, пример Трампа никого ничему не научил, печально
  • Вероятный
    19.05.2025
    Alex, а пример Туска?
  • Be
    19.05.2025
    Ніхто ня наш, усе свае. Але тое, што за ўрадам ПО практычна выяўленае ў справах стаўленьне да беларусаў стала горшым параўнальна з тым, як было за часам ПіС - гэта аб'ектыўны факт.
  • Glenn
    19.05.2025
    Alex, Доволен Трампом и его политикой. Твои стенания ни о чем.
  • %
    19.05.2025
    Гэта канешне вельмі прыкра, што беларусы да апошняга застаюцца "камуністамі" і левакамі. Таму і стаўленьне было такім у Польшы, ды й паўсюдна, да беларусаў. Усе іх камунізм, сацыялізм, левізм вабіць, усе пана сабе на шыю шукаюць і шукалі увесь час. Ну вось прыйшоў вам пан Туск - трымайце "каханьне і павагу"
  • Зус
    20.05.2025
    Но ведь пис это социально ориентированая партия, с заботой о детях.
    А в платформе ничего нет от левачества и социализма, кроме оскала дикого капитализма.

    У вас клише перемешались и перепутались, также как цифры переехавших по PBH.
  • барадзед
    19.05.2025
    тое што "беларусы" нагаласавалі на 25% працэнтаў за браўна і менцэна вы лічыце іх імкненнем дапамагчы Беларусі?
    у той час як горш за іх міграцыйную палітыку і падтрымку расеі нічога для беларусаў і прыдумаць нельга

    ваша хлусня пра нібыта пагаршэнне сітуацыі для беларусаў як раз характэрна для лукашысцкай прапаганды, дарэчы:
    - пбх зачынілі не таму што "праграмістаў" беларускіх спужаліся, а таму што сапраўды гэтыя візы выкарыстоўваліся ў асноўным таксістамі
    - візы польскія з 20га года складана атрымаць, да чаго тут лібералы?
    - з белсатам даўно пара было нешта рабіць, занадта многа расейскага там
    - шушкевічу пры кансерватарах жылося лепей?
  • Joe
    19.05.2025
    барадзед, у вас запаленьне палітычнага нэрву ) Пагаршэньне не "нібыта", яно абсалютна рэальнае, і ў матэрыяле канкрэтныя пункты пералічаныя, дарэчы. Вы б прачыталі перад тым, як кідацца на амбразуру за любімага Туска.

    І пра ПБХ не цягніце, калі ласка, сюды унутрыпольскую палітпрапаганду. Некалькі кампаніяў практычна цалкам пераехалі ў Польшчу, і працуюць-плацяць падаткі. Нават, калі б напрыклад, палова візаў была скарыстаная з іншымі матывамі (а гэта ня так) - эканоміка Польшчы ад праграмы выйграла ўсё адно. Проста ПО тэрмінова трэба было даказаць, што яны большыя антыімігранты за ПіС
  • мшяф
    19.05.2025
    барадзед, можа з Варшавы гэта незаўважна, але атрымаць польскую візу цяпер у разы складаней, чым было ў 2020 г. І беларусам у Беларусі, і беларусам у Грузіі, і ва Ўкраіне, і ў Малдове. І складаней стала менавіта па зьмене ўраду. Вы можаце быць лібэралам, кансэрватрам, анархістам, ці кім заўгодна яшчэ. Ня трэба толькі выдумляць тое, чаго не ведаеце
  • Смешна
    19.05.2025
    барадзед, што вы кажаце, я у 2021 годзе атрымала польскую візу без праблем, з першай спробы.
    Як і тысячы іншых беларусаў.
  • Зус
    20.05.2025
    "- пбх зачынілі не таму што "праграмістаў" беларускіх спужаліся, а таму што сапраўды гэтыя візы выкарыстоўваліся ў асноўным таксістамі"

    Гэта казачкі. Ніхто з беларусаў у іх не паверыць. Бо у Вашаве у мяне больш знаёмых праграмістаў чым засталося у Мінску.
    Штосьці вельмі моцна ня так з тымі папулістскімі прэтэнзіямі платформы да візаў і айцішнікаў Як і з сотнямі тысяч "праданых" пісам візаў. Усе гэтыя "аферы" усплывалі перад выбарамі у сэйм і прывялі да нічога, як і камісіі следчыя.
  • Iгар
    19.05.2025
    Хто мне, паны, скажа, колькі Беларусы правялі пратэстных дэманстрацый у Варшаве проціў гэтай палітыкі польскіх улад?
  • Цырк на дроце
    19.05.2025
    Мастка Боска Вострабрамская, "Мікола Бугай" ужо "аналізаваў" беларускую сітуацыю, а цяпер яшчэ за польскую ўзяўся.
  • Nie ruski
    19.05.2025
    О як файна, амаль усіх беларусаў Польшчы запісалі ў падляшскіх руска-праваслаўных. Ну так не дзіва, што там за посткамкністаў галасавалі, як праваслаўныя беларусы ў Беларусі за савецкага чалавека Лукашэнку.
  • user
    19.05.2025
    Доля правды в этом есть. С другой стороны, это именно PiS недавно внес законопроект о выдаче гражданства только через 15 лет проживания в Польше. Если это примут - это будут самые жесткие условия для получения гражданства во всей Европе. Так что очень спорно кто будет хуже для беларусов.
  • Joe
    19.05.2025
    Грамадзянства - гэта прывілей, а прытулак - гэта неабходнасьць. З прытулкамі Польшча з ПіСаўскім урадам фактычна ўратавала больш за палову тутейшых камэнтатараў. А калі б тадышняя візавая палітыка была як цяпер, дык бальшыня б цяпер сядзела за чысткай дратоў у зьняволеньні
  • user
    19.05.2025
    Joe, подавляющие число беларусов в Польше - трудовые мигранты, хоть и уехали из-за ситуации в Беларуси. Выглядит не очень честным сначала заманивать специалистов каким-нибудь PBH, а потом резко менять условия легализации. Потому что если бы люди изначально знали, что гражданство получить будет очень тяжело, они бы выбрали другую страну.
  • Farq
    19.05.2025
    user, не знаю, как это было у вас, но когда я получал ПБХ, мне гражданства никто специально не обещал. И соответственно, никто не обманул ) Я понимаю, что у вас лично могли быть какие-то ожидания, но в пакет-то они не входили.
  • На бярагу ракі
    20.05.2025
    Беларус – гэта найперш Беларуская Мова
  • Farq
    20.05.2025
    не спрачаюся, беларускую мову вучу, але тэмы размовы гэты ўсё ж не датычыла )
  • Ох якая неспадзяванка
    19.05.2025
    Беларусы ці іх частка ў шоку, што нават многія беларусы ў Польшчы не хоча мець левай Беларусі ў Польшчы?
  • Сергей Пономарёв. Клецк
    19.05.2025
    Польша визы полностью обрезала для родственников полит-беженцев! Уже 10 лет не вижу жены, сына, внука и сдыхать на чужбине в одиночестве. Грустно, обидно, безнадёжно...
  • Andrew
    19.05.2025
    Сергей Пономарёв. Клецк, ну так едь в Беларусь, что ты мучаешься? Поляки тебя силой в Польше не держат!
  • Імя па бацьку
    19.05.2025
    Сергей Пономарёв. Клецк, ваши дети могут сделать вам приглашение у нотариуса, написать консулу - и вы получите визу и сможете повидать их.

    И эта возможность появилась при правлении ПО. ПиС ничего такого и близко не предлагал.
  • Австрияк
    20.05.2025
    Імя па бацьку, нету никаких сейчас приглашений через нотариуса. Если единственное приглашение через воеводу. Максимум на год на визу D, при этом с этим приглашением никто не мешает подаваться на визу С. И было так еще давно при ПиС. Все что ввели новые власти во главе с Туском это больший процент отказов по этим визам или выдача на малый срок
  • Так ці не так?
    19.05.2025
    Чаму палякі не галасуюць на лявіцу, так, як я хачу і як наша вёсачка прагаласавала ў 1990-я - падумалі Міколы Бугаі.
  • Пранцы
    19.05.2025
    Ёсць некалькі рэчаў, якія выглядаюць даволі бясспрэчнымі.

    1. Польшча -- самая лаяльная краіна для беларусаў. Лідзіруе з вялікім адрывам нават ад Літвы, адкуль няправільных беларусаў проста выціскаюць (прычым часта менавіта ў Польшчу). Што ўжо казаць пра якую-небудзь Нямеччыну ці Швецыю, дзе на беларусаў збольшага ўвогуле чхаць, нягледзячы на бадзёрыя заявы палітыкаў. Альбо ўзгадайце Украіну да вайны -- ці лёгка там было легалізавацца пасярод хвацкага двухбаковага гандлю бітумам? А пасля пачатку вайны нават добраахвотнікі там часта нібыта людзі другога гатунку.

    2. Праблема ўраду Туска ў тым, што пасля перамогі ў 2023-м ён не змог утрымацца ад спакусы звесці рахункі з ПіСам. ПіС, вядома, шмат крыві папіў у лібералаў, па-чалавечы можна зразумець, але тут чубы чамусьці затрашчалі ў беларусаў. ПБХ, Белсат і іншае -- тое, што можна было акуратна рэфармаваць, альбо знявечылі, альбо знішчылі. Падазраю, што і ў іншым помслівасць бегла наперадзе розуму, то вось на выбарах сёлета і "атветачка".

    3. І ўсё ж я б не раіў беларусам радавацца, калі пераможа Наўроцкі. Бо тады Кааліцыі Туска капец, а на парламенцкіх у 2027-м кіруючую групу створаць ПіС, Канфедэрацыя і, можа, нават Браўн. От яны ўжо дапамогуць і апазіцыі, і дыяспары, і Падляшшы. Дагоняць і яшчэ пару разоў дапамогуць.
  • Рэдактар
    19.05.2025
    Пранцы, буду ўдзячны, калі вы нам напішаце свае разважанні ў больш разгорнутым выглядзе. Дашліце ў ТГ @nn_editor ці на мэйл [email protected]
  • Найперш не галасі!
    20.05.2025
    Пранцы,
    2) PBH немагчыма было рэфармаваць.
    Польшча аддала гэты праект на раскраданне візавым махлярам. Як і шсю віўавую палітыку. Ня дзіва, што рэалізацыю праекта папросту спынілі як праваленую і небяспечную для Польшчы.
    Пры PiS польская віза выкарыстоўвалася не па прызначэнні, ператварылася ў нейкі ваўчар, а Польшча атрымала рост візавых нелегалаў і рост ценевой эканомікі, нясплату падаткаў.
    Пры шалёных субсідыях з ЕЗ і катастрафічных уцёках сваёй працоўнай сілы на больш зялёныя пашы Заходняй Еўропы спатрэбіліся танныя гастарбайтары з Усходу, але PiS тут стаў на шлях простых рашэнняў, маўляў, цешцеся, а сам засяродзіўся на ўмацаванні ўлады - спрабаваў падначаліць сабе СМІ, суды і пракуратуру. Вынік - эпічны правал на выбарах, "трампізм" ў Польшчы не прайшоў.
    Сёняшняя сітуацыя ў Польшчы, дзе "мігранты пакінулі мяне без працы і таму хачу платную адукацыю і медыцыну", падобная на астатнюю еўрапейскую і агулам ня горшая чым дзе.

    З 1) і 3) згодны.
  • Зус
    20.05.2025
    "Вынік - эпічны правал на выбарах"

    Гэта міт, эпічнага правала там няма і блізка, кааліцыя-платформа с цяжкасцю набрала большасць у сэйме, а піс застаецца найбольшай партыяй.
  • aaaaa
    19.05.2025
    ды "беларусам" падляшша пляваць на справы белмігрантаў, беларусі і як іх там не падтрымліваюць
    ўся вёска за піс галасуе традыцыйна
  • Андрей
    19.05.2025
    aaaaa, реальность такова, что и белмигрантам по большому счету плевать на беларусов Подляшья, к сожалению. Слишком разные.
  • Glenn
    19.05.2025
    aaaaa, Мне тоже проблемы белимигрантов безразличны, а беларусов падляшша поддерживаю. Непонятно чем вам белимигрантам так ПиС не угодил?
  • Пра тоже белорусов
    19.05.2025
    aaaaa, а беларусам з Беларусі, якія прыехалі ў Польшчу, пляваць на беларушчыну, якую спрабавалі захаваць беларусы Падляшша. Адзін з цытат:

    "Прыехалі новыя людзі з Беларусі, але — гавораць па-расійску. Мы дзесяцігоддзямі стараемся захаваць і развіваць беларушчыну, а тут — «чырыкаюць» па-маскоўску. Першая думка: а ці яны нашыя?.."

    Адныя на расейскія канцэрты Меладзэ тусуюцца, другія ўжо хочуць ператварыць Польшчу ў "прагрэсіўную республику" тыпу БССР, яшчэ іншыя змагаюцца з "нацыяналізмам" сярод беларусаў (анархісты, феміністкі тыпу Шпарагі, бабарыканцы), яшчэ іншыя абзываюць самыя антырасейскія партыі прарасейскімі. Taki obraz wasz.
  • уэпс
    19.05.2025
    Пра тоже белорусов , а 8 млн которые на земле по русски говорят уже в третьем-четвертом поколении, они типа не беларусы вовсе, а вот подлясские это истинные?
  • Андрей
    19.05.2025
    Пра тоже белорусов , с большего они стараются сохранить православие больше чем беларущину. И к России и русским многие относятся вполне спокойно и уважительно, в отличие от политических белиммигрантов.
  • Farq
    19.05.2025
    уэпс, вы только не белочка какая-нибудь (с коротким сроком жизни), то вероятность того, что три поколения назад ваши предки говорили по-московски крайне мала
  • На бярагу ракі
    20.05.2025
    Так, не беларусы, бо Беларус – гэта найперш Беларуская Мова
  • уэпс
    20.05.2025
    Farq, поехали из деревни в техникумы в райцентр и заговорили. все, момент упущен навсегда. фарш не провернуть назад. больше в деревне нет людей, а все в городе говорят по русски
  • уэпс
    20.05.2025
    На бярагу ракі, ірландзец - найперш ірландская мова
  • Пра тоже белорусов
    19.05.2025
    Андрей, так, фактычна, для часткі з іх праваслаў'е важнаешае, таму частка прарасейская і з расейскімі кодамі, бо гэта спалучана. Але не ўсе, або мешана.

    Але ўсё ж такі ад беларусаў з Беларусі іх адрознівае валоданне беларускай мовай і больш беларускіх культурных кодаў.
  • Кантэкст
    20.05.2025
    Пра тоже белорусов, не для часткі, а для большасьці – дастаткова ўзяць любую польскую статыстыку, хоць бы нават перапісы насельніцтва дый параўнаць сумарную колькасьць беларусаў у адпаведных гмінах Бельскага і Гайнаўскага паветаў з колькасьцю т.зв. „prawosławnych Polaków”. Спойлер: параўнаньне будзе на карысьць апошніх. Напрыклад, у Беластоку амаль пятая насельніцтва – гэта «праваслаўныя палякі», а беларусы... усяго толькі каля трох адсоткаў (можа ўжо і не, але агулам сэнс не зьмяняецца). Таксама немалая колькасьць тамтэйшых ідэнтыфікуюць сябе як усякіх там «падляшаў», «русінаў», «падляха-русінаў» ды яшчэ бог ведае кім. У статыстыку яны не трапляюць (бо польскія перапісы ня маюць такіх графаў), але іх хапае. Можаце, напрыклад, пагугліць цытаты Даратэўша Фіёніка. Калі ж браць нават тых, хто ўсё-такі захоўвае беларускую ідэнтычнасьць у адпаведных гмінах, то сьмею вас пераканаць, што іхняя беларускасьць даўно зьвялася да ідэі «абы праваслаўе, абы супраць Райса Бурага і абы супраць правых». Сацыялягічныя дасьледаваньні гэта, дарэчы, пацьвярджаюць. Калі ня верыце ім, то ўключыце tydzień białoruskiна каналy TVP3 Białystok і пераканайцеся самі – вы ўбачыце людзей, «беларускасьць» якіх гэта зрабіць выцінанку ў kole gospodyń wiejskich. Ва ўсім іншым гэта польскамоўныя людзі, з роднай польскай мовай, якія ня ведаюць гісторыі Беларусі і ня ведаюць нават базавае геаграфіі Беларусі. Я чуў, напрыклад, ад такіх людзей пытаньні тыпу „a gdzie jest ten Hotel?” А цяпер уявіце сабе паляка ня з Польшчы, які задаў бы аналягічнае пытаньне пра адпаведнае польскае места. Правільна, уявіць цяжка. Вось такія яны, падляскія беларусы – асыміляваныя значна глыбей за беларусаў Беларусі і для якіх беларускасьць – гэта проста шыльдзік у значэньні «праваслаўны і ня правы». Так што ідэалізаваць іх у піку беларусам Беларусі – вялікая памылка.
  • Ленін думае пра Беларусь
    19.05.2025
    Фактура сабраная цікавая, ды ейны аналіз павярхоўны й плыткі.

    Уласна, тое што адбылося ў Польшчы ляжыць у рэчышчы агульнасусьветнай тэндэнцыі. Дабіўшы "дзяржаву агульнага дабрабыту" заходня эліты прывялі да сыстэмнага крызісу глябальнага капіталізму. Пры тым, што эканоміка намінальна ўвесь час расьце, усё большы адсотак грамадзянаў пачуваецца сфрустраваным і расчараваным празь непераадольную няроўнасьць магчымасьцяў, паглыбленьне маёмаснага расслаеньня, недафінансаваную ахову здароўя ў папуляцыі, якая імкліва старэе, энергетычны, кліматычны ды экалягічны крызіс. Не жадаючы (ды, уласна, ня маючы магчымасьці) выпраўляць гэтыя дэфармацыі, мэнстрымавыя палітыкі пераключаюць увагу выбаршчыкаў на неіснуючыя праблемы -- на (не)легальную іміграцыю, культурныя войны ды іншую лухту.

    Гэтую скрынку Пандоры варта аднойчы адчыніць, каб запусьціць мэханізм, які сам сябе падтрымоўвае -- выбаршычыкі патрабуюць простых рэцэптаў, а папулістычныя буржуазныя палітыкі спаборнічаюць у тым, каб болей ім заімпанаваць. У выніку мэйнстрымавыя лібэралы пачынаюць падшывацца пад пячорных кансэрватараў і ўльтраправых, каб перамагчы сапраўдных кансэрватараў ды нэафашыстаў на іхным жа полі. Маўляў, разумныя людзі і так ўсё зразумеюць, не павераць у гэты хітрык і ўсяляк прагаласуюць за нас. Гэткім чынам у грамадзтве нармалізуецца людажэрскі фашыстоўскі дыскурс. Але -- парадокс -- калі ўся гэтая поскудзь (накшталт уціску нацменшасьцяў -- у тым ліку беларускай у РП, згортваньня і прыватызацыі публічных паслугаў, вайнушкі з імігрантамі) нармалізуецца, то выбаршчыкі пачынаюць падтрымліваць ня тых, хто ўдае фашыста "пад выбары", а тых, хто быў сапраўднымі фашыстамі заўсёды. Ну, альбо, проста ня йдуць на выбары.

    Гэтак было з Гарыс і Трампам у ЗША, а зараз тое ж самае адбываецца з "Грамадзянскай Кааліцыяй" у Польшчы. Тшаскоўскі "пад кампанію" папугаіў Мэнцэна ды Наўроцкага -- і зараз усё ідзе да таго, што праз два тыдні Наўроцкі пераедзе на Кракаўскае прадмесьце, а Мэнцэн будзе міністрам фінансаў ва ўрадзе PiS і "Канфэдэрацыі" праз 2 гады.

    Самае цікавае, што сфрустраваныя людзі ахвоча галасуюць супраць уласных інтарэсаў -- хворыя і старыя падтрымліваюць скарачэньне выдаткаў на ахову здароўя, моладзь -- за платную вышэйшую адукацыю, рабочыя -- за скасаваньне нормаў аховы працы, беларуская меншасьць Падляшша галасуе за тых, хто лічыць іх грамадзянамі трэцяга гатунку, марыць спольшчыць ды ладзіць у Гайнаўцы шэсьці ў гонар тых, хто забіваў іхных продкаў сякерамі і паліў жыўцом разам з хатамі.

    І, дарэчы, розьніца "пястоўства" ды "ягелёнства" палягае зусім ня ў тым, што пішуць аўтары. Гэтая дыхатамія тут ня вельмі дарэчная.
  • Glenn
    19.05.2025
    Ленін думае пра Беларусь, --"мэнстрымавыя палітыкі пераключаюць увагу выбаршчыкаў на неіснуючыя праблемы -- на (не)легальную іміграцыю, культурныя войны ды іншую лухту."---
    Этой фразы достаточно чтобы не читать остальную пропаганду. Владимир Иллич а на чьи гранты вы поживаете в ЕС? Уверен что не трудитесь на фабриках в ночные смены. Абсолютно ничего не слышали про мужчин в женском спорте? Про операции по смене пола среди малолетних и о том к чему это приводит? Про целые районы в Европе заселенные выходцами с востока? Про банды насильников из Пакистана в Англии?
  • Ленін думае пра Беларусь
    19.05.2025
    Glenn , гэта ня Вашага розуму справа, але працую, часам і па начах. У асноўным за зарплату, але калі дадуць грант, то не пагрэбую. У навуцы гэта стандартная практыка, калі Вы ня ў курсе.
    Мне пляваць на спорт і гендэрныя замарочкі ў ім. Ёсьць справы важнейшыя за спорт. Па ўласна гендэрных справах я не спецыяліст, але яны датычаць некалькіх праміле папуляцыі, а мне куды больш цікава тое, што адбываецца з пераважнай большасьцю. У разьвітых краінаў Эўропы няма іншай альтэрнатывы, як вырашаць дэмаграфічныя праблемы коштам іміграцыі, у тым ліку і з Усходу. Магчыма, ад "белай Эўропы" некалі ў аддаленай пэрспектыве застанецца толькі ўспамін. Мне пляваць на гэта, бо для мяне ўсе людзі аднолькавыя, незалежна ад расы.
    Пра "банды гвалтаўнікоў" з Пакістану ў Брытаніі распавядзіце каму-небудь іншаму, таму хто ня ведае, што вартая даверу статыстыка этнічнай прыналежнасьці падазраваных (і ахвяраў злачынстваў) у Злучаным Каралеўстве адсутнічае, ...бо данядаўна папросту не вялася (The Report of the Independent Inquiry into Child Sexual Abuse, October 2022, папулярна Prof. Alexis Jay inquiry report.

    [Зрэдагавана]
  • nnelG
    20.05.2025
    Glenn , знаеце, я таксама баюся людзей з усхода. З усходняй мяжы ЕС там - Расеі, Беларусі, Украіны. З Расеі і Беларусі, канечне, кадраў будзе паменей, а з Украіны прыедуць нейкія зь месцаў ня вельмі аддаленых, стануць слухаць свой блатняк і бухаць. Уражаньні як "дома", калі страшна на двор выйсьці праз такіх.
  • Glenn
    19.05.2025
    Ленін думае пра Беларусь, Я так и понял что вы, Владимир Иллич, с хлеба на грант перебиваетесь. В отличии от вас я 20 лет в иммиграции. Все на все сам зарабатываю. Все проблемы западного общества не из газет узнаю и не от вас советских пропагандистов. Ваши инсинуации как копия из либеральных методичек всем известного миллиардера, якобы филантропа. Я рад что USAID прикрыли и теперь у вас остались скупедяи из ЕС что заставляет вас работать по ночам. Может хоть когда-нибудь дойдет что левацко-коммунистическая идеология страшней любого нацизма.
  • Crony
    19.05.2025
    Причина не голосования за тусковцев простая - высокая стоимость жизни, безумная политика в области энергии зеленая шиза. стоимость электричества в 2 раза.
  • На бярагу ракі
    20.05.2025
    Беларус – гэта найперш Беларуская Мова. Адносна эканамічнай сітуацыі - не ўсё так проста. А пра гарачы КЛІМАТ вы забыліся....
    Та моладзь думае выбіраць паміж патопам і пажарамі ???
  • Гостья
    19.05.2025
    Если честно, я поражена пока правительством туска тоже - только и слышишь от эмигрантов, что этим карты не будут выдавать, тем надо теперь везде предъявить грамоты на знание плоского, A2 B1... Абсурд какой-то, что правые так не наседали на эмигрантов ещё и по карантину можно было долгое время легально в Польше пребывать. А вот как сделать реформу в найме на работу - тут отступили назад
  • Цікава
    19.05.2025
    Не разумею, палякі мусяць плаціць з падаткаў на Белсат. А беларусы што? Калі ім самім гэта не патрэбна, гэта не працуе.
    Усё пабудавана на замежных грошах, а дзе нашы дзе суполкі, дзе дыяспара, а гэтага нема. А таго што нема, значыць так патрэбна. Візы не даюць, з 20 кожнаму хто прыходзіў у візцэнтр давалі гуманітарку кожнаму. Хто жадаў, той выехаў. Хто хацеў і нашым і вашым. Ну тут прабачце
  • На бярагу ракі
    20.05.2025
    1. Урад Туска ( яго кааліцыя разам з ворагамі беларусаў -ПСЛ )не хоча дапамагаць беларусам . Гэта Факт.
    2. Ды і кааліцыя Туска ня хоча ,ці не можа растлумачыць сутнасьць і падрабязна праблемы палякаў
  • Шмыг
    20.05.2025
    Я Варшавянин, и я против Тшасковского потому что если он так бездарно управляет городом, то страной ещё хуже будет (Уже несколько раз в дорожные ямы и провалы прямо в центре попадал).
    Не говоря уже о том что человек пытается усидеть на двух стульях и то обсуждает легализацию обортов в Варшаве с Туском, то выступает против них. То встречается с ЛГБТ сообществом, то выступает против однополых браков. Обычный популист-гнидёныш. Сегодня скажет одно, завтра другое, лишь бы проголосовали. Сегодня скажет что увеличит количество велодорожек в Варшаве, завтра что бюджет на их развитие будет сокращён(велодорожки в Варшаве сейчас строят целиком на средства евросоюза, если это не просто покраска кирпичей на тротуаре).
    В итоге люди вынуждены выбирать между неадекватным кандидатом ПиС, и вот этим вот кадром.
    Жаль Туск не выдвинулся потому что старый, в сто раз лучше бы был как президент.
  • Ленін думае пра Беларусь
    20.05.2025
    Шмыг, niestety, problem jest o wielu głębszy. Trzaskowski nie jest samodzielnym politykiem tylko pachołkiem Tuska i będzie robił dokładnie to, co wskaże Tusk (to samo dotyczy Nawrockiego i jego szefa z Nowogrodzkiej). Problemem jest duopol dwóch dużych partii pod rządami dwóch skłóconych ze sobą starszych panów, które to partie są przepełnione przez bezideowych koniunkturalistów oraz lobbystów rozmaitych grup biznesowych. Dobro kraju zwisa im i powiewa.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць