Грамадства

Яшчэ трое пратэстоўцаў атрымалі тэрміны за надпіс «Не забудзем» на месцы гібелі Тарайкоўскага

Дзяніс Граханаў

8 снежня агучылі прысуды яшчэ тром аўтарам надпісу ў памяць аб загінулым удзельніку пратэстаў Аляксандры Тарайкоўскім. Пракурор адмовілася ад аднаго з артыкулаў абвінавачвання, але папрасіла ў суда пазбаўленне волі для аднаго з падсудных, паведамляе spring96.org.

Справу вяла суддзя Фрунзенскага раёна Юлія Крэпская. На лаве падсудных — Дзяніс Граханаў, Ігар Самусенка, Уладзіслаў Гуліс.

Спачатку дзеянні фігурантаў справы кваліфікаваліся па двух артыкулах: ч. 2 арт. 339 КК — «Хуліганства, здзейсненае групай асоб», і ч. 2 арт. 218 КК — «Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры».

Падчас спрэчак бакоў пракурор Валерыя Таратынка адмовілася ад абвінавачванняў па ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса.

У выніку яна папрасіла суд пакараць Уладзіслава Гуліса 2 гадамі зняволення ў калоніі (ён быў раней асуджаны), а Дзяніса Граханава і Ігара Самусенку асудзіць на 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, так званую хімію.

У выніку Дзяніс Граханаў і Ігар Самусенка атрымалі па паўтара года «хіміі» — абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу. Уладзіслаў Гуліс — два гады калоніі строгага рэжыму.

***

Сёння суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Юлія Блізнюк прызнала Марыю Бабовіч і Максіма Паўлюшчыка вінаватымі паводле ч. 2 артыкула 339 КК (хуліганства). Максіму Паўлюшчыку далі два гады калоніі агульнага рэжыму, Марыі Бабовіч — 1,5 года абмежавання волі, так званай «хатняй хіміі».

Хатняя хімія і рэальнае пакаранне: вынеслі першы прысуд за надпіс на месцы гібелі Тарайкоўскага на Пушкінскай

Каментары

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць