Культура11

Ніхто не смеў называць яго па імені: выйшаў новы гістарычны раман «Князь-ваўкалак»

Чытачоў фэнтэзійна-прыгодніцкага рамана Максіма Кутузава «Князь-ваўкалак» чакае расповед пра ўладара вялікай дзяржавы ад мора да мора.

Пра тое, што не давала манарху заснуць, і пра простае манаршае шчасце. Пра крывавыя, хітрамудрыя здрады і нядоўгія уніі паміж дзяржавамі. Пра вясёлыя святы, дзе ўсе рагочуць, п’юць свой мёд і танчаць да галавакружэння… Карацей, рамантыка слаўнага мінулага і адрэналін — усё тое, за што чытачы гэтак любяць прыгодніцка-гістарычны жанр.

Але ёсць акалічнасць, якая робіць твор яшчэ больш інтрыгуючым: князь жа — ваўкалак! Непрадказальна, на якія ўчынкі будзе гатовы князь-пярэварацень дзеля сваёй краіны і ўлады…

Аматары гісторыі могуць знайсці ў рамане выразныя адсылкі да беларускай мінуўшчыны, але аўтар падкрэслівае: усе падабенствы выпадковыя…

Імя галоўнага героя невядома: сваю гісторыю князь распавядае асабіста, і ніхто з іншых персанажаў так і не пасмее назваць яго па імені — бо ніхто на коле паміраць не хацеў… Альтруістам і дабраком князя не назавеш. Малады і самаўпэўнены, ён любіць бавіць вольны час за алкаголем і з прыгажунямі ды не церпіць большасці «прафесійных» абавязкаў. Тым не менш, князь з заўзятасцю апантанага патрыёта любымі шляхамі спрабуе здабыць для сваёй краіны росквіт і славу. Часам удаецца, а часам… Памылкі манарха каштуюць дужа дорага…

«Князь-ваўкалак» выбіваецца з шэрагу стандартных фэнтэзійных аповедаў менавіта побытавасцю сюжэта, адсутнасцю эпічнай мэты ці ворага. У рамане вы не сустрэнеце велізарных войскаў эльфаў, марафоны за пярсцёнкамі ці аднабаковую ўзвышанасць герояў. Замест агідных монстраў —звычайныя людзі, якія ператвараюцца ў драпежнікаў, не змяняючы скуру на поўсць, і распачынаюць вайну, гвалт, здраду…

Знайсці раман можна на сайце выдавецтва «Галіяфы», а таксама ў іншых кнігарнях па ўсёй Беларусі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы72

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ22

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць