Архіў

Віно з «Баторыі»

летнія зацемкі зь берагоў Гараднічанкі

Раптам алень, алень нашага дарагога і сьвятога Губэрта, ускочыў на камяніцу гарадзкой улады. Прыемная навіна на пачатак лета. Доўга пуставала месца, занятае калісьці «Славай КПСС». Лепей позна, як ніколі, — напраўду. І на Днях культуры ва Ўроцлаве лунаў наш гарадзкі — сіні і менавіта з аленем сьцяг, а не чырвона-зялёная памяць аб здохлай імпэрыі.

Гадамі мы патрыятычна скрыгаталі зубамі: бальшавікі наламалі дроў у Старым горадзе, панастаўлялі хрушчовак, Швайцарскую даліну ўздоўж Гараднічанкі ператварылі ў якуюсьці тайгу, а рачулку — у каналізацыйны сьцёк. Пачуты праклёны, зьдзейсьнены мары! Масткі, міні-вадаспады, выбрукаваныя сьцяжыны і аглядныя пляцоўкі з парэнчамі. Усё як мае быць.

Сьпяшаліся айцы гораду і нашай 200-гадовай губэрні да «сьвята народаў Беларусі». Такі міні-СССР. Шмат народаў, і з кожным фэстам усё больш. Імёны іх вядомыя! Карэйцы, нашчадкі Гамэра і Пэрыкла, розныя джыгіты і самы новы беларускі народ — казакі. Так на вачах ствараюцца шчасьлівыя краіны дружбы народаў. Усё айцы выбрукавалі, каб зручна было танчыць лезгінку, сіртакі і кракавяк. І цыганачку, само сабой.

Адна непрыемнасьць: ніколі не прыяжджаюць айцы рэспублікі маёй на сьвята дружбы сваіх народаў. Праўда, заўсёды прысылаюць тэлеграму-маланку: «паздраўляем зпт нашы дружныя народы з бальшой пабедай ітд тчк». У нас усё цяпер толькі з нагоды вялікай перамогі. Піва сабраліся папіць, пагатоў гарэлкі, ці ў даміно згуляць — абавязкова з нагоды перамогі.

А сьвяточная калёна дружных народаў? Незабыўнае відовішча. Раней перад маўзалеем нябожчыка праходзілі ў фальклёрных шатах, танчылі і сьпявалі. Цяпер у нас ходзяць. Нечакана самая доўгая частка калёны — палякі, быццам найбольшы з народаў рэспублікі. Беларусы несьлі птушку бусла. Неспадзявана ў беларускай калёне крочыў міліцэйскі ўзвод (???). Ат, паліцэйская краіна. Аказалася, што не — гэта ўзвод школьнікаў, закаханых у правапарадак.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Максімовіч, Горадня

Каментары

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду12

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне сабак везлі ў адкрытым багажніку, адзін з іх выпаў падчас руху ВІДЭА1

Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА2

Статкевіч: Лідары руху за дэмакратыю павінны заставацца ў краіне, нават калі кошт гэтага вялікі. Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю60

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа20

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду12

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць