Архіў

Ад галадоўкі да галадоўкі

За Лукашэнкам яны сталі нацыянальным спосабам адстойваць правы

Дата першай галадоўкі эпохі Лукашэнкі вядома дакладна — 4 студзеня 1995 г. Двума днямі раней Адміністрацыя прэзыдэнта забараніла «Беларускаму Дому друку» падаўжаць дамовы на друк «Свабоды», «Белорусской деловой газеты», «Фемиды», «Газеты Андрея Климова». 4 студзеня на Плошчу Незалежнасьці людзі выйшлі выказаць пратэст. Акцыя была жорстка разагнана АМАПам (дарэчы, гэта была першая акцыя, разагнаная пры Лукашэнку), а сп.Савіцкі моцна зьбіты і ў той жа дзень асуджаны судом Савецкага раёну сталіцы на пяць сутак адміністрацыйнага арышту за хуліганства. У прыёмніку-разьмеркавальніку прафэсар абвясьціў галадоўку. Гэта напалохала ўлады — і Менскі гарадзкі суд перагледзеў справу навукоўца. Выкладчыка вызвалілі.

Самая вядомая сталася галадоўка дэпутатаў Вярхоўнага Савету XII скліканьня, абвешчаная 11 красавіка 1995 г. Дэпутаты фракцыі БНФ пратэставалі супраць ухваленай астатнімі парлямэнтарамі ініцыятывы прэзыдэнта правесьці рэфэрэндум, дзе сярод іншага прапаноўвалася зьмяніць сымболіку краіны і надаць расейскай мове статус другой дзяржаўнай. Да дэпутатаў зьвярнуўся Зянон Пазьняк. Ён сказаў: «Вычарпаўшы ўсе магчымасьці, у знак пратэсту супраць антызаконнасьці і згубнасьці вашых дзеяньняў мы аб’яўляем галадоўку тут, у цэнтры залі. Пачынаем яе цяпер, з гэтае хвіліны. Мы патрабуем выкананьня Канстытуцыі, законаў Рэспублікі Беларусі, свабоды слова і ліквідацыі цэнзуры, спыніць рабаваньне народу і бацькаўшчыны». Галадоўку абвясьцілі З.Пазьняк, С.Антончык, Л.Баршчэўскі, Ю.Беленькі, І.Гермянчук, В.Голубеў, Б.Гюнтэр, Л.Дзейка, У.Заблоцкі, Л.Зданевіч, М.Крыжаноўскі, М.Маркевіч, В.Малашка, С.Навумчык, С.Папкоў, П.Садоўскі, А.Трусаў, А.Шут.

Дэпутаты ўладкаваліся проста ля трыбуны ў Авальнай залі. А другой ночы ў залю ўварваліся спэцназаўцы ў камуфляжы ды чорных масках і жорстка зьбілі дэпутатаў, выкінуўшы іх з Дому ўраду. На наступны дзень Васіль Быкаў зазначыў: «Краінай кіруе хунта». Дэпутацкія захады пакараць вінаватых у гэтай расправе, звароты ў суд так і засталіся марнымі. Да таго ж Лукашэнка колісь паабяцаў паказаць па тэлевізіі касэту, дзе зафіксавана зьбіцьцё парлямэнтароў. Абацянага чакаем ужо дзявяты год.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Алег Гардзіенка

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня2

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска29

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

«Сцены вільготныя, цвіль паўсюль». Што адбываецца ў сталінках на вуліцы Леніна ў Мінску праз месяц пасля пажару1

Трамп заявіў пра гістарычнае пагадненне з ХАМАС3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць