Архіў

Цыфэрблят

Апавяданьне з гадзіньнікамі.Сяргей Астравец

Не люблю, калі пасьля Калядаў раптам мароз зусім раствараецца ў паветры, падае ціск. Ходзіш як прыгаломшаны. Сонца зьнікла разам з холадам. Шэры каламутны дзень. Сьнег спакваля траціць свае якасьці. Нябачная падэсьць зьнішчае яго моц і здароўе. Яго бадзёрасьць і аптымізм. Як кавалак рафінаду ў шклянцы з гарбатай зьнікае навідавоку. А наперадзе — прывід мокрага Новага году. На сьцяне сапсаваны гадзіньнік і ў шуфлядзе таксама. Нядобрая прыкмета? Вядома: лепей, каб усе стрэлкі рухаліся, каб адлюстроўвалі зьмены часу. Каб дзялілі жыцьцё на хвіліны-гадзіны. Але спыненыя або жвавыя — гадзіньнікі адбіваюць рэчаісны стан гарадзкога жыцьця.

Не зіхатліва, ня срэбна, не іскрыста? Ня надта сьвяточна. Не параўнаць зь леташнім. Ніякіх падставаў для аптымізму тады быць не магло. А вось жа, нейкі імпэт, навізна — беспадстаўныя, нематываваныя. Крыху абсурдна. Магчыма. Але чаканьне нейкай прыемнасьці лунала ў зімовым паветры. Адчувалася ў жвавасьці мінакоў, усьмешках, радасных выгуках. Хоць чакаць, бадай, не выпадала. Але так зроблены чалавек. Спрыялі настрою навацыі. У дадатак да своеасаблівага ўнутранага стану, неакрэсьленых надзеяў. Упершыню некалькі асьветленых уначы камяніц. Халодныя нэонныя фаервэркі. Зіхатлівыя агеньчыкі ў вокнах. Ялінка з каляднай музычкай на банкаўскім бальконе. Ці яна сапсавалася? Хоць, здаецца, банк ляснуў. Давялося доўга швэндацца па рынку, выбіраючы гірлянды зь лямпачак. Пакуль я не пераканаўся, што абыякавы да іх. Яшчэ летась мы адныя ў доме вывешвалі на акне ў сьвяточны час сьціплую гронку старых лямпачак. Спадзяваліся: наступным разам набудзем новыя — шмат і міготкія.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях28

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне4

У цэнтры Мінска з'явіліся цагляныя «катэджы». Для каго?5

ЗША і Іран могуць аднавіць перамовы на наступным тыдні1

Хутка людзі змогуць размнажацца без сэксу. Больш за тое — нават без цяжарнасці і традыцыйных бацькоў12

Расійскі футбаліст памяняў грамадзянства, каб згуляць на чэмпіянаце свету. Але не фартанула

Стала вядома, што з будаўніцтвам аквапарка ў Віцебску

У ЗША пачалі публікаваць рассакрэчаныя дакументы пра НЛА2

Зборная Украіны ўпершыню за 20 гадоў выйшла ў хакейную эліту свету

Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным у Крамлі «паўтара пытання»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях28

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць