Архіў

Навіны

№ 24 (286), 28 чэрвеня 2002 г.


Навіны

Расея ўцягвае Беларусь
у сваю арбіту

У Менск прыбыў дэсант расейскіх чыноўнікаў на чале з Прымаковым, вельмі падобны да таго, які адбыўся ў лістападзе 1996 г.

Адначасова дэпутаты Дзярждумы Расеі ўпершыню прынялі Зінаіду Ганчар, Вольгу і Сьвятлану Завадзкіх, Ірыну Красоўскую, Тацяну Леановіч-Клімаву і Юлію Чыгір. Абмяркоўвалася магчымасьць правесьці ў Думе слуханьні па праблеме зьніклых бязь вестак беларускіх палітыкаў і журналістаў.

Пікет у абарону “пагонеўцаў”

У Горадні адбыўся пікет, 30 удзельнікаў якога пратэставалі супраць прысуду, вынесенага М.Маркевічу і П.Мажэйку. Абышлося без затрыманьняў. Арганізатары абяцаюць выходзіць на пікеты штодня, пакуль улады не адменяць прысуду журналістам.

КДБ падтрымаў пратэстантаў

Палата прадстаўнікоў перанесла на восень разгляд у другім чытаньні законапраекту “Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях”. Супраць законапраекту выступілі ня толькі лідэры пратэстанцкіх, юдэйскіх, уніяцкіх грамадаў, але і КДБ Беларусі, заявіўшы, што прыняцьцё гэтага законапраекту можа прывесьці да шматлікіх акцый пратэсту.

Апісаная маёмасьць Саюзу пісьменьнікаў

Судовы выканаўца суду Партызанскага раёну Менску апісала маёмасьць Саюзу пісьменьнікаў: два кампутары “Дайнова” і “Сэлерон”, лядоўню “Менск” і аўтамабіль “Жыгулі”. Так выконваецца пастанова суду — адабраць у СП неабходную суму, каб выплаціць заробак былой галоўнай бухгальтарцы саюзу Сьвятлане Рыбаковай. Зарплаты не плацілі, бо саюз зь леташняга ліпеня не атрымаў зь дзяржбюджэту ні капейкі належных яму грошай. Старшыня Саюзу пісьменьнікаў Вольга Іпатава абскарджвае вопіс маёмасьці ў гарадзкім судзе.

Гіпэрмаркеты ў Менску

Да 8 ліпеня будуць названыя фірмы-пераможцы конкурсу на пабудову ў Менску двух гіпэрмаркетаў. Адзін змуруюць на скрыжаваньні Ванеева і Ракасоўскага, другі — на Лабанка-Фёдарава.

Нямеччына—Бразылія

У фінале мундыялю ў нядзелю сустрэнуцца зборныя Нямеччыны і Бразыліі. За трэцяе месца будуць змагацца зборныя Турцыі ды Паўднёвай Карэі. У паўфіналах навічкі саступілі грандам з аднолькавым лікам 0:1.


Каментары

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

Футбольны клуб у Нідэрландах душэўна правёў на пенсію прачку, што мыла футболкі гульцоў 27 гадоў1

На працоўным стале кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірылы Буданава ляжыць нататнік «Спіс пі*арасаў 2026»25

Хлопец у Асіповічах вырашыў праверыць, ці добра гарыць бензін. Аказалася, што добра3

12‑гадовая дзяўчынка стала кур'ерам тэлефонных махляроў у Мінску

Пірацкая копія новага мультфільма «Аватар: Легенда пра Аанга» пайшла ў беларускі пракат пасля зліву ў сеціва5

«У працы мне падабаецца калектыў і ў пэўнай ступені свабода». Як дзяўчыне-сісадміну працуецца ў раённай бальніцы2

«Я — не гвалтаўнік». Трамп пракаментаваў абвінавачванні з маніфеста стралка12

Мінчанка адпрасілася з працы, каб узяць два крэдыты і перадаць махлярам 50 тысяч даляраў6

Настаўніцу-дэфектолага з-пад Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць