Архіў

Паштовая скрынка

№ 6 (268), 8 лютага 2001 г.


Паштовая скрынка

 

Дзянісу і Міколу К. з Горадні. Мы ўжо надрукавалі пародыю іншага аўтара, падобную да Вашай. Паўтарацца не выпадае.

Яну М. зь Менску. У Вас атрымаліся допісы, як для штодзённай газэты. Для тыднёвіка патрэбныя такія, якія б і праз два тыдні можна было надрукаваць, а яны ўсё яшчэ не выглядалі б састарэлымі. Спрабуйце яшчэ.

Славу з tut.by. Друкуем лацінкай усе тыя артыкулы й допісы, якія нам лацінкай у рэдакцыю дасылаюць. На лацінцы “НН” выходзіла паралельна з кірыліцай да 1912 г. Пасьля апытаньнем чытачоў вырашылі выдаваць толькі кірыліцай. Калі чытачы некалі вырашаць па-іншаму, пяройдзем на лацінку. Правілы лацінкі можаце знайсьці ў падручніках беларускай мовы, Інтэрнэце. Зрэшты, няцяжка навучыцца і самому, проста чытаючы. Тэксты лацінкай друкаваліся ў “НН” (цэлы №18 у 1993 г., апошні раз — у №30 за 2001 г.). Вінцук Вячорка распрацаваў курс лекцый для навучаньня лацінцы.

Віялеце П. з Кастрыцы. Дзякуй за добрыя словы і за неабыякавасьць.

A.U. з Гомеля. Чакаем ад Вас новых нататак пра спорт. Адно што дасылайце іх, калі ласка, з такім разьлікам, каб траплялі яны да нас найпазьней у аўторак: іначай не пасьпеем паставіць у газэту.

В. і Ўладзіславу Ж. зь Менску. А багата каму падабаюцца “Сабачыя гісторыі”. Прынамсі, людзі іх пішуць і нам дасылаюць. Дык чаму ж не друкаваць?

Міхасю М. з Баранавіч. Ваш допіс пра Гемінгуэя надрукаваць ня можам. Тое, што ён страляў у Італіі прыпяцкіх качак, яшчэ ня сьведчыць пра блізкасьць пісьменьніка да беларускай культуры. Такая “прывязка” выглядае бадай камічна.

Сяргею П. зь Менску. Цалкам з Вамі згодныя.

Андрэю В. зь Менску. З прозай Вам трэба яшчэ працаваць. Замалёўкі кшталту “жыў чалавек і памёр” ня мусяць быць замкнёныя й самадастатковыя. Яны маюць каштоўнасьць толькі ў тым выпадку, калі генэруюць нейкія глыбейшыя ідэі ды пачуцьці. Зрэшты, файна ўжо тое, што, пішучы пра сьмерць, Вы думаеце пра жывых.


Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

У Паўднёвай Карэі знайшлі ваўка, які збег з заапарка. За яго пошукамі сачыла ўся краіна

Штрафы за прапаганду бяздзетнасці? «Хай сам нараджае»8

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі28

Кіраўнік Пентагона працытаваў замест Бібліі ўрывак з «Крымінальнага чытва»18

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма43

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць