Архіў

Аркадзь Лейзераў. Па-за межамі гета

№ 33 (154), 6 — 13 сьнежня 1999 г.


 

Аркадзь Лейзераў

Па-за межамі гета:

Жыды і беларусы ў нямецкіх дакумэнтах часоў генацыду

 

Гета ў Беларусі былі створаныя акупантамі ў канцы ліпеня — пачатку жніўня 1941 г. (у літаратуры іх колькасьць вызначаецца па-рознаму — ад 70 да 110).

Прыведзеныя ў гэтай публікацыі факты ўзятыя з паведамленьняў і зводак паліцыі бясьпекі і СД, якія рэгулярна складаліся ў Бэрліне на падставе інфармацыі, якая паступала зь месцаў. Яны не патрабуюць камэнтароў. Яны патрабуюць толькі аднаго — прачытаньня.

У паведамленьні №1 ад 23 чэрвеня 1941 г. адзначалася, што пры пераходзе мяжы 22 чэрвеня захоплена 1000 жыдоў-уцекачоў.

У зводцы №13 ад 5 ліпеня паведамляецца, што ў Горадні (зона дзеяньня апэратыўнай групы 9) пачатыя пагромы.

У Менску падпаленыя драўляныя дамы, у якіх жылі жыды, што падлягалі перасяленьню ў гета. У зводцы №20 ад 12 ліпеня сьцьвярджаецца, што дамы былі падпаленыя самімі жыдамі. У сувязі з чым «ліквідавана частка жыдоў».

Пры фільтрацыі ў Менску мужчынскага лягеру цывільных асобаў і ваеннапалонных: «спачатку расстраляна 1050 жыдоў. Астатнія штодзённа дастаўляюцца на экзэкуцыю».

Са зводкі №21 ад 13 ліпеня: «У Горадні і Лідзе ў першыя дні вайны было зьнішчана 96 жыдоў.

«Ліквідацыя працягваецца штодзённа» — са зводкі №27 ад 19 ліпеня.

«Жыды распрацавалі спэцыяльную сыгналізацыйную службу, і пры зьяўленьні палітычнай паліцыі і бясьпекі хаваюцца ў лясах і балотах», — даносілі нямецкія службы, якія вялі сталае назіраньне за жыдамі.

Характэрная выснова ўтрымліваецца ў зводцы №31 ад 23 ліпеня: «Беларусаў нельга справакаваць на пагромы жыдоў».

У зводцы №32 ад 24 ліпеня паведамляецца, што ў Менску ліквідаваныя ўсе слаі жыдоўскай інтэлігенцыі (апроч мэдычных работнікаў).

Прыцягвае ўвагу зьмешчанае ў зводцы №43 за 21—31 ліпеня прызнаньне пра тое, што «ў Менску не назіраецца ярка выражанага антысэмітызму». І немцы працягваюць масавыя рэпрэсіі сваімі сіламі з прыцягненьнем паслугачоў, дастаўленых зь Літвы і Ўкраіны.

Яшчэ раз пра немагчымасьць выкарыстаньня беларусаў для правядзеньня пагромаў: «Інсцэніраваць пагромы супраць жыдоў дагэтуль у зьвязку з пасыўнасьцю... беларусаў аказалася немагчыма».

Падобнае заключэньне неаднаразова ўтрымліваецца і ў іншых дакумэнтах акупацыйных уладаў і іхных органаў. Менавіта з гэтай прычыны яны выкарыстоўвалі для пагромаў літоўскія і ўкраінскія фармаваньні. Заўважым, што апошняя акалічнасьць не дасьледавалася ў савецкай навуковай літаратуры пра вайну.

 

 

Публікуецца ў скарочаным перакладзе паводле зборніка артыкулаў «Евреи в Беларуси. История и культура», т.ІІ, Менск, 1998. Цытаваныя дакумэнты захоўваюцца ў Нацыянальным архіве РБ і ў Дзяржархіве Менскай вобласьці.


Каментары

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро23

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы купілі тур на палі цюльпанаў, а ўбачылі толькі зеляніну1

Што вядома пра стралка, які ўварваўся на вячэру з Трампам5

«Я ірыс усё роўна з’ем, але вярніце мне 1,29 рубля». Хлопец знайшоў у цукерцы нечаканы сюрпрыз

Наста Роўда сфармулявала свае правілы жыцця66

Гістарычная падзея на марафоне: Себасцьян Саве прабег дыстанцыю менш чым за дзве гадзіны4

The Sunday Times пацвердзіла выпадак канібалізму ў расійскай арміі20

Кіраўнік студыі ZROBIM architects вярнуўся ў сацсеткі пасля затрымання4

Галадоўкі, перакуленыя міліцэйскія машыны, кроў, Ельцын вызваляе палітвязняў — згадваем падзеі Чарнобыльскага шляху-19968

Прадпрыемства па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі схавала структуру і штат пасля прыходу дырэктара з КДБ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро23

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць