Кіно

Памёр знакаміты кінасцэнарыст Эдуард Валадарскі, яго фільмы забараняліся савецкай цэнзурай

Расійскі сцэнарыст і тэатральны драматург Эдуард Валадарскі памёр у Маскве на 72-м годзе жыцця. Фільмы па яго сцэнарах забараняліся савецкай цэнзурай, хоць потым прынеслі стваральнікам дзяржаўныя ўзнагароды.

Паводле сцэнараў Валадарскага пастаўлена больш за 50 кінафільмаў і тэлесерыялаў.

Валадарскі нарадзіўся ва Украіне ў 1941 г., вучыўся на сцэнарным факультэце Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі (ВГIК).

Першым поўнаметражным фільмам, пастаўленым па яго сцэнары, стала ваенная драма пра альпіністаў «Белы выбух» Станіслава Гаварухіна, знятая ў 1969 г.

У пачатку 1970-х Валадарскі піша сцэнар да фільма «Праверка на дарогах» Аляксея Германа.

Стужка пра цяжкую долю палонных савецкіх салдат падчас Другой сусветнай была забаронена да паказу савецкай цэнзурай і «лягла на паліцу» на 15 гадоў.
У 1988 г. Валадарскі за гэты сцэнар быў удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР.

Сцэнарыст працягнуў супрацоўніцтва з Германам у працы над фільмам «Мой сябар Іван Лапшын» аб працы савецкіх міліцыянтаў у 1930-я гады. За гэтую працу яму ўручылі Дзяржаўную прэмію РСФСР імя братоў Васільевых.

Валадарскі быў аўтарам сцэнарыя да першага поўнаметражнага фільма Мікіты Міхалкова «Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх» (1974).
Прыгодніцкая карціна аб першых чэкістах стала адным з лепшых узораў так званага «чырвонага вестэрна».

У 1973 годзе ў МХАТе была пастаўлена першая п’еса Валадарскага «Даўгі нашы», якая затым ставілася больш чым ў ста тэатрах па ўсёй краіне. Усяго пяру Валадарскага належыць 11 п’ес

Ад «Штрафбата» да «Дастаеўскага»

У апошнія гады Валадарскі ў асноўным працаваў над сцэнарамі тэлесерыялаў і тэлевізійных фільмаў. Адным з самых вядомых серыялаў, пастаўленых па яго сцэнары, стаў «Штрафбат» Мікалая Досталz, які выклікаў вельмі супярэчлівыя водгукі спецыялістаў і гледачоў.

Адны хвалілі фільм за паказ суровай «акопнай праўды» пра лёс байцоў штрафных падраздзяленняў падчас Другой сусветнай вайны, у той час як іншыя крытыкавалі яго за скажэнне гістарычных рэалій і нават называлі ідэалагічнай замовай.

«Штрафбат» стаў адным з самых паспяховых праектаў тэлеканала «Расія», які значна абагнаўшы па рэйтынгах такія папулярныя серыялы, як «Брыгада» і «Ідыёт».

У 2008 годзе па сцэнары Валадарскага была знятая фантастычная стужка «Мы з будучыні» аб чатырох «чорных капальніках», якія раптам пераносяцца з нашых дзён на фронт Другой сусветнай. Незвычайная трактоўка ваеннай тэматыкі спадабалася расійскаму гледачу: фільм сабраў у пракаце больш за 8 млн долараў.

Адной з апошніх работ Валадарскага стаў сцэнар да біяграфічнага мінісерыяла Уладзіміра Хаціненка «Дастаеўскі» (2011), знятага да 190-годдзя пісьменніка.

У 2000-х гадах сцэнарыст быў узнагароджаны ордэнамі Пашаны і «За заслугі перад Айчынай» IV ступені.

Каментары

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц: У ЗША няма стратэгіі ў вайне супраць Ірана, а Іран дзейнічае майстэрна10

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін28

У Мінску закрылася бургерная ад найбуйнейшага расійскага вытворцы мяса2

Былы камерцыйны дырэктар «Яндэкса» загінуў у Расіі пры загадкавых абставінах2

Пясчаная бура накрыла сёння меліяраваныя землі Палесся ВІДЭА7

Сябра Віктара Лукашэнкі прызначылі кіраўніком Рассупрацоўніцтва4

«Умовы амаль казачныя». Праграміст не знайшоў працу і паехаў у Маскву (пакуль расіяне мараць пра Мінск)6

Што чуваць у Анатоля Фёдарава, якога разбіў інсульт на стрыме ў Пятрухіна?7

Лукашэнка загадаў вярнуць у абарот чарнобыльскія землі, «чаго б ні каштавала»36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць